Народ для разводу сабраўся
Ёсць штосьці сімвалічнае ў тым, што ў першых асоб постсавецкага свету, сімвалізуючых сабой безаблічны душны аўтарытарызм нашага часу, з сямейным жыццём не ладзіцца — затое ўсё ладзіцца з ханжаствам.
Нпэўна, крамлёўскія паліттэхнолагі ў захапленні ад таго, як яны аформілі спецаперацыю з разводам Уладзіміра Пуціна.
Але нават у пашытым даслоўна на жывую нітку інтэрв'ю аднаму з дзяржаўных тэлеканалаў, куды больш тэатралізаваным, чым толькі што прагледжаная Пуцінымі «Эсмеральда», ёсць жывыя ноткі — прыкладам, падзяку Людмілы Пуцінай «Уладзіміру Уладзіміравічу» за тое, што той «дагэтуль» падтрымлівае яе і дзяцей.
Што азначае «дагэтуль», калі ўсяго два з паловай гады назад, падчас усерасійскага перапісу насельніцтва, Пуціны разыгрывалі з сябе дружную сямейную пару і катэгарычна аспрэчвалі чуткі пра магчымы развод? Калі насамрэч адбыўся разрыў і ці можна наогул так ставіць пытанне — тыя ж самыя чуткі, пра якія журналістка вырашыла спытаць Пуціных пасля «Эсмеральды», упершыню з'явіліся перад прэзідэнцкімі выбарамі 2000 году — і ніколі ўжо не знікалі. І чаму рашэнне пра развод тлумачыцца вар'яцкай загружанасцю сочынскага жыхара — калі ж ён ізноў вырашыць жаніцца, то як вытлумачаць тыя ж паліттэхнолагі яго гатовасць бачыцца з новай жонкай. Што ж, Уладзімір Уладзіміравіч будзе зараз менш працаваць на карысць любімай радзімы? Ды ніколі!
Ёсць штосьці сімвалічнае ў тым, што ў першых асоб постсавецкага свету, сімвалізуючых сабой безаблічны душны аўтарытарызм нашага часу, з сямейным жыццём не ладзіцца — затое ўсё ладзіцца з ханжаствам. Шлюб Уладзіміра Пуціна і Людмілы Пуцінай завяршыўся пасля дзесяці гадоў гутарак пра яго адсутнасць — але жонку расійскага прэзідэнта хоць бы час ад часу бачылі каля яго. Жонка Лукашэнкі засталася жыць у сяле і ніколі не з'яўлялася на пратакольных цырымоніях, малодшы сын «апошняга дыктатара Еўропы» Коля, які фактычна выконвае ролю пратакольнага спадарожніка кіраўніка дзяржавы, не мае да яе ніякага дачынення. Жонка ўкраінскага прэзідэнта Віктара Януковіча пасля абрання апошняга кіраўніком дзяржавы засталася жыць у Данецку і выконвае абавязкі першай лэдзі, так бы мовіць, у асабістай якасці, практычна не з'яўляючыся каля мужа.
Я зусім не збіраюся нікога судзіць, тым больш асуджаць, і асабістае жыццё Пуціна, Лукашэнкі і Януковіча мяне не цікавіць. Незразумела проста, навошта ўвесь гэты цынізм, імітацыя паўнавартаснага сямейнага жыцця пры поўнай яго адсутнасці. Чаму нельга жыць сямейным жыццём з тымі, з кім жывеш насамрэч, не робячы няшчаснымі і рэальных спадарожніц жыцця, замкнёных за платамі прэзідэнцкіх рэзідэнцый, і сваіх ужо практычна былых жонак? І чаму элементарная адсутнасць узаемных пачуццяў і агульных інтарэсаў, што сустракаюцца ў нашым жыцці спрэс і паўсюль, трэба тлумачыць самаадданай працай на карысць Бацькаўшчыны, такім чынам ствараючы новыя нагоды для здагадак і анекдотаў? Чаму нельга проста сказаць праўду?
У гэтай адсутнасці волі да праўды ў адносінах да ўласнага жыцця як у кроплі вады адлюстроўваецца нежаданне і няўменне казаць — і разумець — праўду пра ўсё астатняе. Прэзідэнты разам са сваімі паліттэхнолагамі, сяброўкамі і жонкамі жывуць у шкляным даму ў поўнай упэўненасці, што ніхто нічога не бачыць і не разумее і што толькі яны самі ведаюць, калі можна на час уключыць святло і што-небудзь паказаць публіцы. Але гэтай сваёй упэўненасцю ў тым, што праўда — не тое, што адбываецца, а тое, што паведамляецца, — нават калі гаворка ідзе пра самае патаемнае, — яны задаюць грамадству зусім іншы фармат маралі, фармат таго двудумства, у якім мы камфортна пражылі ў савецкія часы і да якога шчасна вярнуліся сёння.
Віталій Портнікаў, Grani.ru