НАТА распрацавала канцэпцыю наземных баявых дзеянняў у выпадку нападу Расіі на Альянс
НАТА распрацавала канцэпцыю наземных баявых дзеянняў у выпадку маштабнага нападу Расіі на краіны Альянсу. У той жа час расійскія рэактыўныя дроны значна павялічылі далёкасць палётаў. А эканоміка РФ Пуцін можа дазволіць Пуціну ваяваць яшчэ «сезон», лічаць у еўрапейскай разведцы. Ідуць 1638-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 239 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 19 жніўня.
На Паўднёва-Слабажанскім кірунку ўкраінскія падраздзяленні адбілі 10 атак расіян непадалёк Ізбіцкага, Даўжанкі, Старыцы, Мітрафанаўкі, Лазавой Другой, Радзькоўкі, Бачкова і Ахрымаўкі.
На Славянскім кірунку расійцы здзейснілі 16 штурмавых дзеянняў у раёнах Рэзнікоўкі, Крывой Лукі, Закітнага і ў бок Рай-Аляксандраўкі і Мікалаеўкі.
На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 31 атака ў раёнах населеных пунктаў Канстанцінаўка, Навасёлаўка, Доўгая Балка, Іванаполля, Іллінаўка, Сафіеўка, Русін Яр і ў бок населеных пунктаў Вільнае, Сцяпанаўкі, Новапаўлаўкі, Кучарава Яра.
27 атак здзейснілі расіяне на Пакроўскім кірунку, намагаючыся прасунуцца ў раёнах населеных пунктаў Удачнае, Навааляксандраўка, Маладзецкае, Катлінае і ў бок Біліцкага, Новага Донбаса, Шаўчэнкі, Сяргееўкі, Васільеўкі, Мірнага, Ганнаўкі.
На Гуляйпольскім кірунку расійцы12 разоў атакавалі пазіцыі УСУ ў бок населеных пунктаў Роўнага, Дабраполля, Залізничнага, Навасёлаўкі, Ляснога, Чароўнага, Гіркага.
* * *
У выніку удараў расійскіх беспілотнікаў у ноч на 19 жніўня ў Запарожжы загінуў чалавек, яшчэ 6 атрымалі раненні.
У Дняпроўскім раёне Кіева ва двары пяціпавярховага жылога дома ўпалі абломкі БПЛА.
У ноч на 19 жніўня расійскія ўлады ў чарговы раз заявілі аб атацы беспілотнікаў на Маскву.
У ноч на 19 жніўня ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РФ раздаваліся выбухі і паступалі паведамленні аб атацы беспілотнікаў. Пасля гэтага над горадам з'явіўся густы дым, крыніца якога магла знаходзіцца на тэрыторыі завода выбуховых рэчываў імя Свярдлова.
* * *
18 жніўня зафіксавана, што расійскія рэактыўныя дроны ўпершыню дасягнулі захаду Украіны. Яны праляцелі каля 900 кіламетраў ад месца запуску.
У 17.55 Паветраныя сілы паведамілі, што дрон ляціць праз Вінніцкую вобласць у кірунку Хмяльніцкай вобласці. Праз паўгадзіны рэактыўны БпЛА праляцеў праз Цярнопальскую вобласць на Валынь, у Дубна. Пазней кіраўнік Ровенскай АДА Аляксандр Коваль паведаміў, што на поўдні вобласці збіта паветраная мэта — верагодна, той самы рэактыўны «Шахед».
Рабочая дыстанцыя рэактыўных дронаў — да 500 кіламетраў, лічылі эксперты. Калі кіраваць дронам па меш-сістэме, гэтая адлегласць можа павялічвацца, але тады для працы дрона патрабуецца рэтранслятар — кожныя 100 кіламетраў.
* * *
* * *
Эканамічныя праблемы Расіі пакуль не прымушаюць Крэмль скарачаць выдаткі на вайну супраць Украіны. Насупраць, рост сусветных цэн на нафту даў расійскаму бюджэту дадатковыя даходы і адтэрмінаваў момант, калі Масква можа сутыкнуцца з больш сур'ёзным фінансавым ціскам, паведамляе Fox News.
Суразмоўца Fox News з ліку прадстаўнікоў еўрапейскай разведкі расказаў, што дзякуючы дадатковым нафтавым даходам дыктатар Пуцін зможа працягваць ваенную кампанію супраць Украіны па меншай меры да наступнай вясны ці яшчэ адзін «сезон».
У пачатку года цана расійскай нафты Urals апускалася да 40 долараў за барэль і ніжэй. Аднак у другім квартале яна вырасла да 82 долараў за барэль — прыкладна ў паўтары разы вышэй за паказчыкі аналагічнага перыяду мінулага года. Таму ў красавіку-чэрвені расійская эканоміка атрымала каля 30 млрд долараў дадатковых экспартных паступленняў.
Больш высокія цэны на нафту дазволілі Крамлю скараціць бюджэтны дэфіцыт і адкласці момант, калі эканамічныя праблемы могуць прымусіць Пуціна рабіць больш складаны выбар па працягу. «Гэта не вырашае фундаментальныя эканамічныя праблемы ў Расіі», — адзначыў прадстаўнік еўрапейскай разведкі.
У той жа час, па яго словах, з пункту гледжання бюджэту Пуцін «не знаходзіцца пад ціскам», нягледзячы на тое, што за студзень-ліпень дэфіцыт федэральнага бюджэту дасягнуў 6,5 трлн рублёў. Гэта на 70% больш, чым было запланавана на ўвесь 2026 год.
Такім чынам, высокія цэны на нафту не ўстаранілі эканамічныя праблемы РФ, а толькі прадставілі Крамлю дадатковы час для іх фінансавання.
* * *
НАТА распрацавала канцэпцыю наземных баявых дзеянняў у выпадку маштабнага нападу Расіі на краіны Альянсу. Дакумент апісвае паслядоўнасць дзеянняў пры ракетных і дронавых ударах, а таксама наземнага наступлення расійскіх войскаў, піша Bild.
Па апісанні Bild, у выпадку атакі Расіі на краіны Балтыі, Масква можа прымяніць ракеты і беспілотнікі, а таксама пачаць наземнае наступленне з выкарыстаннем танкаў. Першай задачай НАТА ў такім выпадку стане падаўленне ракетных удараў. Для гэтага плануецца выкарыстоўваць знішчальнікі, ракеты і беспілотнікі, якія павінны выводзіць з ладу расійскія ракетныя комплексы.
Паралельна на мяжы з Расіяй і Беларуссю НАТА плануе стварыць так званую «аўтаномную зону». Па задуме яна павінна стаць ахоўным бар'ерам паміж расійскімі войскамі і сіламі Альянсу. У гэтай зоне згодна з канцэпцыяй супраць праціўніка павінны дзейнічаць пераважна дроны і беспілотныя ваенныя транспартныя сродкі. Ваеннаслужачыя НАТА непасрэдна там дыслацыравацца не павінны.
Калі расійскія войскі працягнуць наступленне, беспілотныя сістэмы павінны выкарыстоўвацца для іх стрымлівання. Наступным этапам, па інфармацыі Bild, можа стаць паражэнне мэтаў ужо на тэрыторыі Расіі. Гаворка ідзе перш за ўсё аб ваенна-лагістычнай інфраструктуры, якая забяспечвае расійскія войскі. Сярод патэнцыйных мэт называюцца аэрадромы, ваенныя заводы, масты і чыгункі, па якіх на фронт перавозяць ваенныя і матэрыяльныя рэсурсы.
* * *
Адзін з блізкіх саратнікаў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Родні Мімс Кук-малодшы — нядаўна правёў таемныя перамовы з прадстаўнікамі Крамля, піша Financial Times. Гаворка ідзе аб «таемнай дыпламатычнай місіі», якую ініцыяваў менавіта Белы дом. Каманда Трампа зноў спрабуе знайсці падыход да расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна пасля правалу сваіх папярэдніх міратворчых намаганняў.
Інсайды сцвярджаюць, што Кук-малодшы атрымаў «вычарпальныя інструктажы» перад тым, як у чэрвені прыняць удзел у эканамічным форуме главы Крамля ў Санкт-Пецярбургу. Вядома, што саратнік Трампа сустрэўся з Антонам Кабяковым — старэйшым памочнікам Пуціна, аднак, верагодна, не толькі з ім. У цэнтры ўвагі бакоў было пытанне завяршэння расійска-ўкраінскай вайны.
Кук-малодшы не захацеў каментаваць свае сустрэчы з расійскімі чыноўнікамі, а таксама тое, прасіў ці яго Трамп працягваць гэтыя кантакты і вернецца ці ён туды ў бліжэйшы час. «Ёсць шмат запытаў. Гэта мы зараз над гэтым працуем», — сказаў ён.