Недалёка ад Бангалору
Нягледзячы на тое, што Індыя як дзяржава існуе больш за 60 гадоў, працэс нацыянальнага і адміністратыўнага падзелу працягваецца там да гэтага часу. 9 снежня цэнтральны ўрад абвясціў пра
стварэнне новага штата Тэленган. Пра асаблівасці нацыянальна-адміністратыўнай палітыкі Алег Новікаў размаўляе з індыйскай журналісткай Мрытулай Гох.
— Як вядома, у Індыі жывуць больш за сто нацый і народаў, прычым розных рэлігійных веравызнанняў. Як яны ўмудраюцца дастаткова доўга і адносна мірна жыць у адзінай
дзяржаве?
Нягледзячы на тое, што Індыя як дзяржава існуе больш за 60 гадоў, працэс нацыянальнага і адміністратыўнага падзелу працягваецца там да гэтага часу. 9 снежня цэнтральны ўрад абвясціў пра
стварэнне новага штата Тэленган. Пра асаблівасці нацыянальна-адміністратыўнай палітыкі Алег Новікаў размаўляе з індыйскай журналісткай Мрытулай Гох.
— Як вядома, у Індыі жывуць больш за сто нацый і народаў, прычым розных рэлігійных веравызнанняў. Як яны ўмудраюцца дастаткова доўга і адносна мірна жыць у адзінай
дзяржаве?
— На час абвешчання незалежнасці ў 1947 годзе Індыя мела каланіяльную адміністратыўную схему, якая, натуральна, не адпавядала этнічным межам. Існавалі правінцыі, што кіраваліся
прадстаўнікамі брытанскага губернатара, якога, у сваю чаргу, прызначаў Лондан. Таксама існавалі і так званыя “дзяржавы прынцаў — аўтаномныя феадальныя адміністратыўныя
адзінкі, якіх было каля 600. Самае парадаксальнае, што княствы былі больш развітыя ў плане дэмакратыі. Амаль усе арыстакраты княстваў атрымлівалі адукацыю ў лепшых брытанскіх навучальных установах і
марылі перанесці прынцыпы выбарнасці чыноўнікаў на індыйскую глебу. Брытанскім чыноўнікам было не да гэтага. Пасля таго, як Індыя стала незалежнай, кожны мясцовы князь атрымаў права далучыцца са
сваім народам або да Пакістану, або да Індыі. Большасць пагадзілася застацца ў Індыі. Толькі ў адным выпадку афіцыйны Дэлі не прызнаў выбар феадалам Пакістана. Вотчына таго князя была захоплена
войскамі, якія даслалі з цэнтру. Адміністратыўная вертыкаль у першыя гады незалежнасці выглядала наступным чынам: А) штаты, створаныя на базе былых правінцый Брытанскай Індыі; Б) былыя княствы; В)
штаты, сфармованыя шляхам аб’яднання правінцый і штатаў. Акрамя таго, былі створаны асобныя штаты, кшталту Кашміра.
— Відавочна, што адміністратыўныя межы штатаў, сфармаваныя ў часы каланіялізму, не адпавядалі моўным і этнічным межам. Ці былі прыклады перагляду межаў штатаў?
— Так, былі. Ужо ў 1953 годзе па патрабаванню мясцовых нацыяналістаў створаны асобны штат Андхра-Прадзеш. У 1953 годзе было вырашана стварыць парламенцкую камісію, якая займалася
размежаваннем. У 1956 годзе быў прыняты так званы States Reorganisation Act, які заклаў асновы размежавання паміж штатамі і сфармаваў правілы стварэння новых адміністратыўных адзінак. Аднак не трэба
блытаць прынцып індыйскага размежавання з прынцыпам, які існаваў у СССР. У вас на першым месцы быў крытэрый нацыі. У нас — мова. Напрыклад, я паходжу з Калькуты, дзе жывуць мусульмане,
індуісты, хрысціяне. Для нас галоўны сродак камунікацыі — бенгальская мова.
— Як і калі паўстаў рух за стварэнне штата Тэленган? Дарэчы, гэта амаль побач з горадам Бангалор, чыё імя носіць плошча ў Мінску, куды дасылаюць пратэставаць апазіцыю і якая
дзякуючы гэтаму стала сімвалам беларускага аўтарытарнага рэжыму.
— Край Тэленган, які зараз знаходзіцца ў складзе штата Андхра-Прадзеш, — гэта дастатковая вялікая вобласць памерам каля 114800 квадратных кіламетраў. Тэленган — раён
пражывання народу цегулу. Цегулу — індуісты. Калі верыць легендам, у Тэленгане адзін час жылі багі Шыва і Саці. У ХІV стагоддзі край быў акупаваны мусульманамі. У ХVІІІ стагоддзі тут была
створаная асобная дзяржава. Яе кіраўніцтва дзеля тактычных мэтаў пайшло на кантакты з брытанцамі. Адпаведна, пасля ўваходжання ў склад Брытанскай імперыі край атрымаў права аўтаноміі. Аднак цегулу
аказаліся ў двух штатах. Сітуацыяй скарысталіся камуністы, якія былі ў апазіцыі. Пачынаючы з 1949 года ў рэгіёне працягвалася нацыянальна-вызвольнае паўстанне — часам у вялікіх, часам у
малых памерах. Тым не менш, ідэя стварэння асобнага штата для цегулу паступова пачала авалодваць масамі. На выбарах 2004 года Індыйскі нацыянальны кангрэс — адна з самых буйных партыі краіны
— упершыню паабяцаў у выпадку перамогі стварыць штат Тэленган. Хутка лозунг падхапілі ўсе іншыя федэральныя партыі. У 2009 годзе пачаўся заканадаўчы працэс стварэння новага штата. Спачатку
за такі праект выступіў мясцовы парламент, пасля нацыянальны.
— Ці існуе ў Індыі праблема сепаратызму?
— Парадаксальна, аднак стварэнне новых штатаў і ёсць форма барацьбы з сепаратызмам. У 2000 годзе на поўдні штата Біхар быў створаны штат Джаркханд. Ініцыятары стварэння новага штата раней
разглядалі яго як крок да выхаду з складу Індыйскага Саюза. Атрымаўшы статус штата, яны перагледзелі свае пазіцыі, сталі больш памяркоўнымі.
— Неяк усё занадта проста. Ці не было негатыўных рэакцый на стварэнне Тэленгана?
— Натуральна, былі. Праблем хапае да гэтага часу. 15 дэпутатаў рэгіянальнага парламента ў знак пратэсту супраць стварэння Тэленгана адмовіліся ад мандатаў. Сярод іх Чыранджыві —
вядомы індыйскі актор, дэпутат парламента, чый артыстычны імідж нагадвае вашага Карачанцава. Акрамя таго, пакуль не зразумела, ці стане сталіцай Тэленгана горад Хайдарабад. Гэта сусветная сталіца
лабараторый новых кампутарных тэхналогій. Тут працуюць офісы самых вядомых IT-кампаній свету. Мультыкультурны Хайдарабад не вельмі імкнецца быць сталіцай маленькага, па індыйскіх мерках, штата. Аднак
у прынцыпе нічога трагічнага тут няма. Індыя — самая вялікая ў свеце дэмакратыя. Мы ведаем, што менавіта праз спрэчкі і пошук кампрамісу можна знайсці рашэнне. Дарэчы, менавіта таму ў часы
“халоднай вайны наша кампартыя неахвотна дасылала маладых актывістаў на вучобу ў СССР. Партыі былі патрэбны людзі, якія здольныя спрачацца, а ў Савецкім Саюзе штампавалі фанатыкаў,
якія не пасавалі і не пасуюць рэаліям індыйскай палітыкі.