Некалькі палонных з палка Каліноўскага могуць быць вернутыя

Пра гэта паведаміла прэс-служба вайскоўцаў

degtev.jpg

Полк Каліноўскага паведаміў, што разам з Узброенымі сіламі Украіны прыкладае намаганні па вызваленні байцоў Яна «Тромблі» Дзюрбейкі і Сяргея «Кляшча» Дзёгцева. Абодва яны ўключаны ў спіс на абмен ваеннапалонных.
Украінскае грамадзянства ёсць толькі ў некалькіх каліноўцаў. Усе байцы маюць кантракт з УСУ і вайсковы білет.
Нагадаем, у баі пад Лісічанскам, дзе ў палон трапілі ўзгаданая жаўнеры, загінулі яшчэ 4 беларусаў з палка Каліноўскага.