Пачынаецца 269-ты дзень вайны. Напярэдадні ўвечары расійскія войскі абстралялі Запарожжа

Самае галоўнае, што адбылося да гэтай гадзіны.

316291145_461855632794187_3997898045081184413_n.jpg

Першапачаткова аб абстрэле аб'екта прамысловай інфраструктуры паведаміў кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Старух. Пазней сакратар Запарожскага гарсавета Анатоль Курцеў удакладніў, што па аб'екце было зафіксавана пяць трапленняў. На аб'екце ўзнік пажар.
У выніку абстрэлу палова аднаго з раёнаў Запарожжа засталася без цеплазабеспячэння.
Вораг засяроджвае намаганні на стрымліванні дзеянняў сіл абароны на асобных кірунках, пры гэтым вядзе наступальныя дзеянні на Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Новапаўлаўскім кірунках.
За мінулыя суткі падраздзяленні ПАВ адбівалі атакі расейскіх акупантаў у раёнах Белагораўкі, Зеленаполля, Клішчаўкі, Першамайскага, Вадзянога і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці.
За мінулыя суткі вораг нанёс 10 авіяўдараў і 10 ракетных удараў, нанёс 42 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню.

316169408_461855839460833_5391854599336701044_n.jpg

Расійцы працягваюць наносіць удары па крытычнай інфраструктуры і дамах цывільных асоб, парушаючы міжнароднае гуманітарнае права, законы і звычаі вайны. Так, ракетным ударам падвергліся аб'екты цывільнай інфраструктуры горада Запарожжа.
Сітуацыя на Валынскім і Полескім кірунках істотна не змянілася. Рэспубліка Беларусь працягвае падтрымліваць узброеную агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны.
На Херсонскім кірунку вораг працягвае абстрэлы — з танкаў і артылерыі, у раёнах Антонаўка, Берыслава, Адрадакамянкі, Чарнабаеўкі і г. Херсон.
Паводле падрабязных звестак, у перыяд з 10 па 16 лістапада з кірунку Маёрска ў горад Горлаўка ў шпіталі былі дастаўлены каля 500 параненых вайскоўцаў расійскіх акупацыйных войскаў, большасць з якіх нядаўна мабілізаваныя.
Пацверджаны агнястрэльныя пашкоджанні раёна канцэнтрацыі праціўніка ў населеным пункце Міхайлаўка Скадоўскага раёна. Страты асабовага складу склалі 40 чалавек забітымі і 70 параненымі. Іх даставілі ў бальніцы часова акупаванай тэрыторыі АР Крым.

316314503_461855629460854_7922454754113141100_n.jpg

На працягу сутак ВПС нанеслі 7 удараў па раёнах канцэнтрацыі жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі праціўніка.
Вайскоўцы ўкраінскіх ракетных войскаў і артылерыі за мінулыя суткі нанеслі ўдары па пунктах кіравання, больш за 12 раёнах засяроджання жывой сілы і супрацьпаветранай абароны, а таксама па сродках супрацьпаветранай абароны акупантаў.