Палітыкі тыдня: Павел Зеньковіч, Джордж Макговерн, Эдуард Прутнік
Павел Зеньковіч Павел Зеньковіч кіруе новым аддзелам пры адміністрацыі прэзідэнта Расіі. Дэпартамент называецца Упраўленне па грамадскіх праектах.
----------------------------------------------------------------------------------------------
Джордж Макговерн
Былы лідар партыі дэмакратаў ЗША памёр 20 кастрычніка ва ўзросце 90 гадоў і пакінуў пасля сябе цікавую спадчыну. У 1972 годзе ён катастрафічна прайграў выбары рэспубліканцу Рычарду Ніксану, набраўшы толькі 37 працэнтаў. Гэта было падобна да гістарычнага правалу. Нават сярод дэмакратаў узнікла ініцыятыва — «Дэмакраты за кандыдата рэспубліканцаў». Усё з-за таго, што напярэдадні Макговерн як заўзяты пацыфіст наведаў СССР і Кітай — тагачасных геапалітычных ворагаў ЗША. Аднак нягледзячы на крах, Макговерн здолеў адпомсціць Ніксану. Будучы сенатарам, ён дабіўся імпічменту прэзідэнта з-за скандалу Уотэргейт. Ён таксама спрабаваў пазней стаць кандыдатам ад дэмакратаў на выбарах прэзідэнта, аднак няўдала. Акрамя таго, Макговерн увайшоў у гісторыю як адзін з першых арганізатараў глабальнай кампаніі супраць голаду ў краінах трэцяга свету і адзін з самых паслядоўных праціўнікаў вайны ў В’етнаме, якую ён часта крытыкаваў зыходзячы з асабістага досведу вайсковага лётчыка падчас Другой сусветнай вайны. «Я быў на вайне, і я ведаю, наколькі вайна знішчае ўсё жывое навокал», — казаў Джордж Макговерн. Цікава, што адной з апошніх прамоў Макговерна быў выступ у 2009 годзе на вечарыне памяці Рычарда Ніксана (яго вечнага ворага) у Злучаных Штатах. Застаецца сказаць, што менавіта падчас адной з кампаній за намінацыю Макговерна на пасаду прэзідэнта ў 80-х гадах мінулага стагоддзя палітыкай зацікавіўся Біл Клінтан — будучы прэзідэнт ЗША, які ў той час далучыўся да выбарчага штабу Макговерна. Так пачаўся шлях Клінтана ў Белы дом.
Яго афіцыйная задача — наладзіць дыялог з грамадствам і сфармуляваць каштоўнасці патрыятызму, што па-сутнасці, на думку аналітыкаў, значыць — выпрацаваць чарговую ідэалогію расійскай дзяржавы. Арыенцір — мадэль грамадскай думкі ЗША, дзе, па словах Зеньковіча, «якія б там ні былі партыі, плыні і персаналіі — усё аб’яднана вакол пэўных каштоўнасцяў, у першую чаргу патрыятызму, павагі да закону, свабодаў і г.д. І гэтага ніхто не падвяргае сумневу». Аднак пакуль шмат хто не верыць у магчымасць падобнай формулы ў Расіі. Адзін з аналітыкаў лічыць: «У Расіі прынцыпова іншая канструкцыя сістэмы. У ЗША на празрыстай аснове ажыццяўляецца ўзаемадзеянне дзяржавы з грамадскімі арганізацыямі, без усякіх дапаможных структур. У нас, па-сутнасці, гаворка ідзе пра ўзмацненне кантролю над грамадствам з боку дадатковага ўпраўлення ў адміністрацыі прэзідэнта». З гэтым згодны адзін з былых галоўных піяршчыкаў Крамля Глеб Паўлоўскі, які пракаментаваў ініцыятыву Зеньковіча так: «Ідэя пра тое, што краіна непатрыятычная і яе трэба выхоўваць у нейкім кірунку, сама па сабе сведчыць пра таемны недавер улады да ўласных грамадзян, якія лічацца непатрыятычнымі».
----------------------------------------------------------------------------------------------
Эдуард Прутнік
Лідар групы дэпутатаў Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе патрабуе аднавіць у Кіеве помнік Пятру Сталыпіну. Той помнік стаяў на цяперашнім Майдане Незалежнасці і быў разбураны падчас лютаўскай
рэвалюцыі 1917-га. Сваю ідэю аўтары аднаўлення помніку абгрунтоўваюць тым, што «істотна ўзрасла грамадская цікавасць да вытокаў гістарычнага развіцця Кіева, да аднаўлення гістарычнай памяці
шляхам узнаўлення ранейшых помнікаў». Незалежныя каментатары, у сваю чаргу, кажуць, што гэта — чысты піяр, арыентаваны на русафільскую фокусную аўдыторыю, якую Партыі рэгіёнаў
тэрмінова спатрэбілася падцягнуць на прызначаныя на наступны тыдзень парламенцкія выбары. Акрамя таго, Пётр Сталыпін — кумір цяперашняга прэм’ера Міколы Азарава. Азараў лічыць, што
рэформы, што здзяйсняў Сталыпін, маюць паралелі з рэформамі, якія праводзяцца ва Украіне цяпер. Яго не палохае статыстыка: у гады прэм’ерства Сталыпіна — з 1906 па 1910 год
— за палітычныя злачынствы было асуджана на смяротнае пакаранне 5 735 чалавек. Для параўнання, за перыяд з 1825 па 1905 год, гэта значыць за восемдзесят гадоў, якія папярэднічалі першай
рускай рэвалюцыі, у Расіі былі асуджаны да пакарання смерцю 625 палітычных злачынцаў, а пакараны толькі 191 чалавек. Дарэчы, у студзені гэтага года кіеўская мэрыя адмовіўся прыняць у дарунак ад Расіі
помнік Сталыпіну — вядомаму ў свой час украінафобу.