Пасля нападаў на аэрадромы ў РФ няма бяспечных зон. Украіна можа дастаць да Сібіры
Удары па расійскіх аэрадромах украінскімі беспілотнікамі паказалі, што ў РФ няма бяспечных зон.
Ударамі па расійскіх стратэгічных аэрадромах Украіна прадэманстравала, што можа паражаць далёкія цэлі і без заходняй зброі. Гэтая аперацыя таксама паказала, што ў Расіі не засталося бяспечных зон. Пра гэта паведамляе ўкраінская РБК са спасылкай на «Financial Times».
Прадстаўнікі ўкраінскага Міністэрства абароны і аналітыкі заявілі, што ўдары па аэрадромах з'яўляюцца часткай новай тактыкі, накіраванай на тое, каб сарваць расійскае ваеннае планаванне.
«Атакі паўтараюцца. У нас няма абмежаванняў па далёкасці, і неўзабаве мы зможам патрапіць па ўсіх цэлях на тэрыторыі Расіі, у тым ліку ў Сібіры», — сказаў на ўмовах ананімнасці дарадца ўрада Украіны ў пытаннях абароны.
«Financial Times» адзначае, што Украіна публічна не ўзяла на сябе адказнасць за ўдары, і многія дэталі застаюцца сакрэтнымі, што таксама характэрна для іншых аперацый Кіева, у тым ліку атакі на базу РФ у Севастопалі. Але што адрознівае апошнія ўдары Украіны ад іншых, дык гэта іх далёкасць і тое, што яны прабілі расійскую сістэму СПА, патрапіўшы па стратэгічных вайсковых базах, хаця раней лічыліся, што іх нельга паразіць.
Аналітыкі мяркуюць, што адным з доўгатэрміновых вынікаў нападаў можа стаць разгрупаванне Расіяй сваіх самалётаў унутры краіны, што дапаможа абараніць іх ад новых нападаў, але гэта ўскладніць аперацыі з іх удзелам.
«Гэтыя атакі... безумоўна, зробяць расіян менш упэўненымі... Ім давядзецца падумаць аб тым, як размяркоўваць ваенную маёмасць і забяспечваць яе бяспеку», — сказаў прадстаўнік заходняга міністэрства абароны і дадаў, што «рускія будуць сумнявацца ў сваёй здольнасці абараняць свае стратэгічныя аб'екты ў краіне».
Нагадаем, пра атаку беспілотнікаў на аэрадромы 5 снежня паведамілі ў Мінабароны РФ. Там абвінавацілі ў інцыдэнце Украіну. Пры гэтым, як падкрэсліў прадстаўнік ГУР Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, пацвердзіць або абвергнуць дачыненне Украіны да выбухаў на аэрадромах РФ 5 снежня пакуль немагчыма.
Тым часам выданне «NYT» са спасылкай на крыніцы паведаміла, што беспілотнікі, якія атакавалі аэрадромы Расіі раніцай 5 снежня, былі запушчаны з тэрыторыі Украіны. Адзін з удараў нібыта быў нанесены з дапамогай украінскага спецназа.
Паводле апошніх спадарожнікавых звестак, з прычыны ўдару па аэрадроме «Энгельс» пашкоджаны як мінімум адзін стратэгічны бамбавік Ту-9