Патрыярх Кірыл заклікаў мабілізаваных ісці і не баяцца памерці за Расію. Відэа

Кіраўнік РПЦ падчас набажэнства вырашыў такім чынам падтрымаць баявы дух.

kiryl_2_1.jpg


Кіраўнік РПЦ паабяцаў мабілізаваным, што «яны ўваскрэснуць».
Патрыярх РПЦ Кірыл заклікаў «часткова» мабілізаваных расійцаў не баяцца паміраць на вайне ва Украіне.
«Хрыстос уваскрос — і вы ўваскрэснеце», — сказаў ён.
На думку Кірыла, пры такім зыходзе наперадзе іх чакае «вечнае жыццё».


Нагадаем, раней Папа Рымскі Францішак падчас свайго візіту ў Казахстан заявіў, што Бог не вядзе рэлігіі да вайны. Як піша агенцтва «Reuters», такім чынам кіраўнік Каталіцкага касцёла крытыкуе Патрыярха РПЦ Кірыла, які падтрымлівае ўварванне ва Украіну. Сам Кірыл праігнараваў з'езд рэлігійных лідараў, на якім сабраліся хрысціяне, іудзеі, мусульмане, будысты, індуісты і прадстаўнікі іншых канфесій.
«Бог ёсць мір, — сказаў Францішак. — Ён заўсёды вядзе нас па шляху міру, а не вайны».
Кіраўнік Касцёла яшчэ раз заклікаў да мірнага вырашэння канфліктаў:
«Давайце возьмем на сябе абавязацельствы яшчэ больш настойваць на неабходнасці вырашэння канфліктаў не сілай, зброяй і пагрозамі, а адзінымі сродкамі, блаславёнымі небам і годнымі чалавека: сустрэчамі, дыялогам і цярплівымі перамовамі», — сказаў ён.