Польшча. 10-годдзе партыі Качыньскіх

Польскія правыя святкуюць дэкаду стварэння самай моцнай кансерватыўнай партыі — “Права і справядлівасць (PiS). Яна з’явілася ў спісе дзеючых у Польшчы партый 13-га чэрвеня 2001 года. З самага пачатку партыя мела персаналісцкі характар — спачатку ёй кіраваў Лех Качыньскі, а з 2003-га года — яго брат Яраслаў. Партыя ўзнікла на руінах “Выбарчай Акцыі Салідарнасці ў атмасферы падзення даверу да ўраду левых дэмакратаў, якія праводзілі ліберальны курс.

Польскія правыя святкуюць дэкаду стварэння самай моцнай кансерватыўнай партыі — “Права і справядлівасць (PiS). Яна з’явілася ў спісе дзеючых у Польшчы партый 13-га чэрвеня 2001 года. З самага пачатку партыя мела персаналісцкі характар — спачатку ёй кіраваў Лех Качыньскі, а з 2003-га года — яго брат Яраслаў. Партыя ўзнікла на руінах “Выбарчай Акцыі Салідарнасці ў атмасферы падзення даверу да ўраду левых дэмакратаў, якія праводзілі ліберальны курс. Не дзіўна, што электарат актыўна падтрымаў PiS, які патрабаваў стварэння мадэлі “Салідарнай Польшчы і нават прыняцця новай канстытуцыі 4-й Рэчы Паспалітай. Ужо на першых выбарах PiS прадэманстраваў добры вынік, атрымаўшы на выбарах у Еўрапарламент у чэрвені 2004-га года 16 працэнтаў. На парламенцкіх выбарах 2005-га PiS меў ужо 27 працэнтаў. А праз год Лех Качыньскі ўвогуле стаў прэзідэнтам. Трыумфальны шлях быў працягнуты ў 2006-м, калі ўзнікла правая кааліцыя на чале з PiS. Аднак з 2007 года, на думку палітолагаў, пачынаецца крызіс. З PiS сыходзяць шэраг палітыкаў, яна губляе права фармаваць урад. Смаленская катастрофа, з аднаго боку, кансалідавала партыйныя шэрагі, аднак не надоўга. Зараз партыя Яраслава Качыньскага перажывае супярэчлівыя часы. З аднаго боку, яна ўтрымлівае правы кансерватыўны фланг, аднак губляе цэнтр. Калі б выбары адбыліся заўтра, PiS мог бы разлічваць на 27–29 працэнтаў падтрымкі.

Па матэрыялах польскай прэсы