Польшча. Чалавек з мармуру не падабаецца ўладам
Часам барацьба з камуністычнай тапанімікай мае цікавыя наступствы. Так, рада гораду Новая Гута вырашыла змяніць назву адной з вуліц, якая насіла імя Пятра Ажаньскага. Ініцыятары сыходзілі з тэзісу, што Ажаньскі, які быў адным з перадавых будаўнікоў у 50-я гады, легітымізаваў рэжым. Аднак на гэты раз ідэя перайменавання выклікала шквал пратэстаў нават з лагеру ветэранаў “Салідарнасці. Справа не ў тым, што Новая Гута была цалкам пабудаваная ў часы сацыялізму і, адпаведна, назвы вуліц горада носяць выключна сацыялістычны характар.
Часам барацьба з камуністычнай тапанімікай мае цікавыя наступствы. Так, рада гораду Новая Гута вырашыла змяніць назву адной з вуліц, якая насіла імя Пятра Ажаньскага. Ініцыятары сыходзілі з тэзісу, што Ажаньскі, які быў адным з перадавых будаўнікоў у 50-я гады, легітымізаваў рэжым. Аднак на гэты раз ідэя перайменавання выклікала шквал пратэстаў нават з лагеру ветэранаў “Салідарнасці. Справа не ў тым, што Новая Гута была цалкам пабудаваная ў часы сацыялізму і, адпаведна, назвы вуліц горада носяць выключна сацыялістычны характар. Больш важны другі момант: гісторыя жыцця Пятра Ажаньскага была пакладзена рэжысёрам Анджэем Вайдам у аснову яго славутага антысталінскага фільму “Чалавек з мармуру. Ажаньскі, як і герой карціны Матэвуш Біркут, стаў ахвярай няшчаснага выпадку або акту сабатажу: нехта падклаў яму ў рукі гарачую цэглу. Пасля гэтага Пётр ужо не мог працаваць. Стаўшы інвалідам, моцна запіў, што ў выніку каштавала яму месца ў эліце. Герой фільму Вайды, у адрозненні ад Пятра, таксама выпадае з эліты, аднак таму што пачынае абараняць правы працоўных. Так ці інакш, атрымліваецца, што прататып самага культавага персанажу сяброў “Салідарнасці апынуўся ў апале.
Па матэрыялах “Gazeta Wyborcza (Польшча)