Працуюць УСУ? У Белгародскай вобласці гарыць склад з боепрыпасамі, паблізу Крымскага маста чулі выбухі
Чарговыя эксцэсы заўважаны пад расійскім Белгарадам і ў Крыме каля Керчанскага маста, паведамляе «Украінская праўда».
У раёне вёскі Цімонава Белгародскай вобласці РФ гарыць склад
з боепрыпасамі.
Як паведаміў тамтэйшы губернатар Вячаслаў Гладкоў, «у раёне вёскі Цімонава Валуйскай гарадской акругі загарэўся склад з боепрыпасамі. Па апошніх даных, пацярпелых няма, ахвяр няма».
Паводле слоў Гладкова, прычына пажару
ўстанаўліваецца.
Жыхароў вёсак Цімонава і Солаці эвакуіруюць на бяспечную
адлегласць.
Тым часам жыхары Керчы ў акупаваным Крыме ў чацвер вечарам чулі выбух. Акупанты заявілі аб спрацоўванні сістэмы СПА.
Дарадца назначанага Крамлём кіраўніка Крыма Алег Кручкоў паведаміў: «Папярэдне. У Керчы спрацавалі сістэмы СПА. Небяспекі для горада і маста няма».
У той жа час у крымскіх пабліках паведамляюць аб
гучным выбуху ў Керчы, які было чуваць у розных раёнах горада, а таксама ў
бліжэйшых вёсках. У некаторых дамах дрыжэлі шыбы.
Менавіта ў Керчы бярэ свой пачатак Крымскі мост, які злучае акупаваны паўвостраў з Расіяй.
Нагадаем, 17 жніўня дарадца кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк заявіў, што Крымскі мост павінен быць знішчаны як
законная ваенная цэль.