Расіяне напісалі 144 835 даносаў наконт «дыскрэдытацыі другой арміі свету»

За паўгода расіяне напісалі больш за 144 тысячы даносаў — і гэта толькі ў Раскамнагляд.

kmo_121188_10069_1_t218_191153.jpg

Большая частка — скаргі на «фэйкі пра спецаперацыю», якія размешчаны ў інтэрнэце. Колькасць даносаў-допісаў вырасла ўдвая.

З пачатку 2022 года ў Раскамнагляд РФ паступіла 144 835 скаргаў. Гэта на чвэрць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Большасць скаргаў былі аформлены ў электронным фармаце, паведамляе прэс-служба Раскамнагляду.

Больш за ўсё зваротаў паступіла ў Раскамнагляд у сакавіку — 10 323. Гэта амаль у чатыры разы больш за паказчыкі мінулага года.

Расіяне скардзіліся на размешчаную ў інтэрнэце «супрацьпраўную інфармацыю», у тым ліку «фэйкі» аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. Скаргі на супрацьпраўную інфармацыю пачасціліся за год у два разы.

«Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў Раскамнагляд з просьбай выдаліць спасылкі на рэсурсы з праўкраінскай прапагандай», паведамляецца ў прэс-рэлізе. Шмат скаргаў таксама было наконт абароны персанальных даных — больш за 27 тысяч.

Паводле Thinktanks