Рэйтынг міралюбнасці краін — Расія амаль на апошнім месцы
Названыя самыя міралюбныя краіны свету. І Расія тут ледзь не дацягнула да апошняга месца. Лідарам жа рэйтынгу самых міралюбных краін свету ўжо які год запар застаецца Ісландыя.
Расія аказалася
на 160-м месцы ў рэйтынгу міралюбнасці са 163. Пры гэтым Расія за год адкацілася
са 154 - га на 160-е.
Украіна ў рэйтынгу самых міралюбных краін свету аказалася на 153-м месцы, а годам раней яна займала 142 месца. Пра гэта сведчаць свежыя дадзеныя Global Peace Index за 2022 год.
У першую чаргу, на нізкія пазіцыі абедзвюх краін паўплывала паўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года.
У цэлым на месца краіны ў рэйтынгу міралюбнасці ўплывае наяўнасць канфліктаў або войнаў на іх тэрыторыі, удзел у іх на тэрыторыі іншых краін, колькасць смерцяў з-за войнаў/канфліктаў, адносіны з суседнімі краінамі, узровень злачыннасці, колькасць бежанцаў, тэрарызм, палітычна нестабільнасць, узровень дыктатуры, колькасць зняволеных, свабода пратэстаў, узровень мілітарызацыі, наяўнасць ядзернай зброі, удзел у міратворчых місіях і іншае.
Чым вышэй месца краіны ў рэйтынгу, тым больш яе рэкамендуюць, сярод іншага, для наведвання турыстам. Пры гэтым лідарам рэйтынгу ўжо каторы год запар стала Ісландыя. “Мірныя беларускія людзі” — на 116-м месцы, якраз паміж Гаіці і Гандурасам.
Топ-10 самых міралюбных краін свету:
1. Ісландыя
2. Новая Зеландыя
3. Ірландыя
4. Данія
5. Аўстрыя
6. Партугалія
7. Славенія
8. Чэхія
9. Сінгапур
10. Японія
Топ-10 самых неміралюбных краін свету:
1. Афганістан
2. Емен
3. Сірыя
4. Расія
5. Паўднёвы Судан
6. Дэмакратычная Рэспубліка Конга
7. Ірак
8. Самалі
9. Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка
10. Судан
Паводле УНІАН, www.visionofhumanity.org