РФ вывезла на гандлёвым караблі зброю з Сірыі для вайны ва Украіне

Турцыя — сябар NАТO — не зашкодзіла правезці Расіі зброю на гандлёвым караблі.

Фота www.korabel.ru 

Фота www.korabel.ru 

Гандлёвы карабель, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, прайшоў турэцкі праліў Басфор па шляху з Сірыі ў Расію ў канцы мінулага месяца, адзначае АФН. Верагодна, ён меў груз зброі на борце.

Прадстаўнікі еўрапейскай выведкі, якія адсачылі карабель "Sparta-II", мяркуюць, што там перавозілі ваенныя машыны для падтрымкі войска Пуціна ва Украіне. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Чыноўнік, які быў знаёмы з гэтым пытаннем, сказаў, што ўрад ЗША лічыць, што Расія выкарыстоўвае гандлёвыя караблі для перавозкі ваенных грузаў у Чорнае мора. І гэта стасуецца са справаздачамі еўрапейскай выведкі.

"Sparta II" амаль напэўна даставіла ваенныя машыны з сірыйскага порта Тартус. Карабель быў заўважаны ў Сірыі з транспартнымі сродкамі ў труме, затым пры перасячэнні праліва Басфор, а пазней у Наварасійску было ідэнтыфікавана не менш за 11 транспартных сродкаў пасля разгрузкі карабля.

Такім чынам, карабель, што належыць кампаніі, у дачыненні да якой ЗША ўвялі санкцыі ў траўні і якая кантралюецца Міністэрствам абароны Расіі, здзейсніла рэйс у названыя даты без перашкод з боку чальца NАТO Турцыі.