«Скруцілі, запіхнулі ў багажнік. Машыну забралі... сказалі, што яны з паліцыі...» — у захопленых РФ гарадах масава выкрадаюць мужчын
Расійскія акупанты масава выкрадаюць мужчын і патрабуюць за іх выкуп. Сума за "вяртанне да нармальнага жыцця" вагаецца ад 10 да 30 тысяч долараў.
Расійскія захопнікі знайшлі яшчэ адзін спосаб заробку. Акупанты масава выкрадаюць мужчын на часова акупаваных тэрыторыях дзеля выкупу.
Пра гэта сведчыць новы перахоп размовы, які апублікавала Служба бяспекі Украіны.
Сума за "вяртанне да нармальнага жыцця" залежыць ад таго, наколькі заможная сям’я, і вагаецца ў межах ад 10 да 30 тысяч долараў.
Жыхаркі Мелітопаль Запарожскай вобласці скардзяцца на так званую "часовую ваенную адміністрацыю Расіі" ў горадзе. Гаўлейтэры адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю аб тым, куды і навошта выкрадаюць мужчын, і вымагаюць грошы за іх вяртанне.
«Толькі што прыехалі вашыя хлопцы, з камендатуры, закрылі майго мужа ў багажнік і павезлі. Ні дакументы не далі, нідзе нічога...» — скардзіцца жанчына.
Іншая жыхарка горада распавяла такую гісторыю: «Скруцілі, запіхнулі ў багажнік. Машыну забралі, мотаблок ... сказалі, што яны з паліцыі...»
«У мяне мужа забралі і сказалі, што павезлі ў Мелітопаль у 58-ю армію або 58-я армія забрала. Як мне быць?» — абураецца яшчэ адна жанчына.
Паводле УНІАН