Штайнмаер: Ва Украіне ўсё нашмат жудасней, чым мы думалі
Падчас візіту ў Чарнігаўскую вобласць прэзідэнту Германіі давялося правесці пару гадзін у бомбасховішчы і паслухаць гісторыі мясцовых жыхароў, якія яго вельмі ўразілі.

Пасля ўчорашняга візіту ва Украіну прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер распавёў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Tagesschau, што там «усё значна жудасней», чым лічаць людзі ў Германіі.
Нагадаем, учора з-за паветранай трывогі Штайнмаер, які наведаў Карукаўку Чарнігаўскай вобласці, мусіў правесці каля двух гадзін бомбасховішчы. Карукаўка была дашчэнту спаленая немцамі ў 1943 годзе, там загунулі 6700 жыхароў. Прэзідэнт Германіі спусціўся разам з усімі людзьмі ў сховішча і «вёў спантанныя размовы» з местачкоўцамі.

«Усё значна жудасней, чым мы сабе ўяўляем у Германіі. Мяне шакавалі гісторыі, якія нам распавядалі», — сказаў ён.
Прэзідэнт Германіі адзначыў, што «кожны, хто можа думаць і спачуваць, хоча, каб баявыя дзеянні ва Украіне спыніліся».
Па словах Штайнмаера, «свет павінен быць справядлівым».
«Гэта азначае, што суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльная цэласнасць Украіны павінны быць захаваныя. Цяпер мы не на тым этапе», — сказаў ён.
Нагадаем,як пісаў НЧ, учора, 25 красавіка, падчас візіту ва Украіну Штайнмаер пацвердзіў будучыя пастаўкі новых партый нямецкага зброі і фінансавую дапамогу.