Турэцкая кампанія Baykar пабудуе ва Украіне завод па вытворчасці ўдарных беспілотнікаў Bayraktar

Пра гэта паведаміў амбасадар Украіны ў Турцыі Васіль Баднар.

bajraktar.jpg


Baykar ужо стварыла ва Украіне кампанію, набыла зямельны ўчастак і распрацавала праект завода — кампанія плануе выканаць план да канца.
Амбасадар дадаў, што да вытворчасці Bayraktar ва Украіне будуць прыцягнуты ўкраінскія вытворцы, якія вырабляюць рухавікі, колы і запчасткі.
«Завод будзе будавацца. Літаральна тыдзень таму ўрад зацвердзіў двухбаковае пагадненне і скіраваў яго ў парламент на ратыфікацыю, пагадненне аб будаўніцтве самога завода», — сказаў дыпламат.
Нагадаем, раней Пуцін на сустрэчы з турэцкім лідарам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам прапанаваў наладзіць вытворчасць ударных беспілотнікаў «Байрактар» у РФ.

26 ліпеня Рэджэп Таіп Эрдаган на пасяджэнні Цэнтральнага Выканаўчага савета Партыі справядлівасці і развіцця абвясціў, што ў «Байрактараў» з'явіліся новыя кліенты. Нібыта на сустрэчы ў Тэгеране расійскі кіраўнік выказаў жаданне супрацоўнічаць з Турцыяй у вытворчасці баявых беспілотнікаў. Акрамя таго, Эрдаган падкрэсліў, што ААЭ таксама прапанавалі пабудаваць завод кампаніі Baykar на сваёй тэрыторыі.

Адметна, што раней выканаўчы дырэктар Baykar Makina Халук Байрактар (брат якога, дарэчы, з'яўляецца зяцем турэцкага прэзідэнта), заявіў, што ніколі не дазволіць продаж «Байрактараў» у Расію. Паводле яго слоў, прычына — падтрымка ўкраінскай барацьбы за незалежнасць.