Туркменія. Вяртанне “Рухнамы”
Новыя туркменскія ўлады, здаецца, рэабілітуюць галоўны твор былога дыктатара Сапармурата Ніязава “Рухнама. “Рухнама (туркм.: Кніга духу) была напісаная Ніязавым як філасофска-палітычны трактат. Яе вывучалі ў рамках школьнай праграмы, асобным прадметам у ВНУ і ў працоўных калектывах. Нават каб атрымаць вадзіцельскія правы, трэба было здаць іспыт на веданне Кнігі духу. Пасля смерці Туркменбашы і пачатку асцярожнай палітычнай адлігі стаўленне ўладаў да “Рухнамы змянілася. Увесну 2009 года нават мела месца спроба канфіскацыі кнігі з усіх бібліятэк.
Новыя туркменскія ўлады, здаецца, рэабілітуюць галоўны твор былога дыктатара Сапармурата Ніязава “Рухнама. “Рухнама (туркм.: Кніга духу) была напісаная Ніязавым як філасофска-палітычны трактат. Яе вывучалі ў рамках школьнай праграмы, асобным прадметам у ВНУ і ў працоўных калектывах. Нават каб атрымаць вадзіцельскія правы, трэба было здаць іспыт на веданне Кнігі духу. Пасля смерці Туркменбашы і пачатку асцярожнай палітычнай адлігі стаўленне ўладаў да “Рухнамы змянілася. Увесну 2009 года нават мела месца спроба канфіскацыі кнігі з усіх бібліятэк. Аднак улетку таго ж года пачалася паступовая рэабілітацыя “Рухнамы. Яе зноў уключылі ў праграмы для абітурыентаў ВНУ. Аднак самае цікавае адбылося нядаўна, калі напрыканцы снежня прэзідэнт Бердымухамедаў патрабаваў ад ураду, каб “Рухнаму вывучалі ў рамках адукацыі моладзі. Што стаіць за зігзагамі туркменскай афіцыйнай палітыкі адносна спадчыны Ніязава? Большасць аналітыкаў лічаць, што вяртанне “Рухнамы адлюстроўвае слабасць дзяржавы перад наступам ісламу, які пасля смерці Ніязава хутка стаў галоўнай ідэйнай дактрынай туркменаў. Каб змагацца з паўзучым ісламізмам, Ашхабад гатовы нават на вяртанне некаторых рэліктаў папярэдняй сістэмы. Сюды, дарэчы, адносіцца і спроба стварыць нейкую мясцовую альтэрнатыву хаджу ў Мекку (у маршрут вернікаў уключаны як цэрквы, так і афіцыйныя помнікі і музеі). Наколькі такі сурагат зможа змагацца з рэлігіяй, пакажа час.
Па матэрыялах “Фергана (Узбекістан)