У Харкаве адкрылі першы прыпынак-сховішча. Фота

Прыпынак-сховішча ў Харкаве мае 12 сядзячых месцаў. і камеры відэаназірання. Таксама на прыпынку будзе каля 100 кг пяску для тушэння ўзгаранняў, паведамляе тэлеграм-канал KharkivPolitics.

photo_2022_08_19_15_14_53.jpg


Прыпынак абсталяваны WI-FI і відэаназіраннем. Аб прыбыцці транспарту можна даведацца ад дыспетчара ці ўбачыць праз манітор.

photo_2022_08_19_15_14_50.jpg

photo_2022_08_19_15_14_57.jpg


Як адзначыў мэр горада Ігар Церахаў, «Харкаву неабходна ўсталяваць мінімум 25 падобных прыпынкаў у месцах масавага збору людзей і частых абстрэлаў».

photo_2022_08_19_15_14_47.jpg


Нагадаем, расейцы абстрэльваюць Харкаў ракетамі цягам 17-19 жніўня. У выніку трапляння ракеты ў будынак інтэрната загінуў 21 чалавек, сярод іх хлопчык 2009 года нараджэння. Удалося выратаваць 9 чалавек, у тым ліку, дваіх дзяцей. З-пад завалаў дасталі целы шасці чалавек.