У Марыупалі загінулі амаль 5 тысяч чалавек, у аблозе — 170 тысяч

З Марыупаля пасля блакады ўдалося эвакуіраваць 150 тысяч чалавек, у блакадзе застаюцца яшчэ каля 170 тысяч, амаль 5 тысяч чалавек загінулі паводле папярэдніх падлікаў.

Драмтэатр Марыупаля, фота з сайта Укрінфарма

Драмтэатр Марыупаля, фота з сайта Укрінфарма

Такія звесткі прыводзяць марыўпальскія ўлады па стане на 27 сакавіка.
Горад знаходзіцца ў аблозе ўжо 28 сутак, з 1 сакавіка.
Па прыкладнай ацэнцы ўладаў па стане на 27 сакавіка, загінулі амаль 5 тысяч чалавек, сярод іх каля 210 дзяцей. Дакладную колькасць ахвяр зараз падлічыць немагчыма.
Да блакады з прыморскага горада выехалі да 140 тысяч чалавек.
Пасля блакады эвакуіравана 150 тысяч, у тым ліку — 71235 чалавек у Запарожжа, астатнія ў навакольныя пасёлкі.
У аблозе застаюцца 170 тысяч чалавек.
Паводле афіцыйных звестак, з горада дэпартавана 30 тысяч чалавек (жыхароў вывезлі на акупаваны ўсход Украіны або ў Расію).
Па стане на 27 сакавіка пашкоджана столькі аб'ектаў:

  • Жылыя дамы: пашкоджана 2340 (90%), з іх з прамым трапленнем — 1560 (60%), разбурана — 1040 (40%).
  • Прыватны сектар: пашкоджана — 61 200 (90%), з іх прамым трапленнем — 40 800 (60%) і разбурана — 27 200 (40%).
  • Бальніцы: пашкоджаны — 7 (90%), з іх разбураны — 3 (40%).
  • Паліклінікі: пашкоджаны — 4 (90%), з іх разбураны — 1 (40%).
  • Радзільныя дамы: пашкоджаны — 3 (100%), з іх разбураны — 1 (40%).
  • Вышэйшыя навучальныя ўстановы: пашкоджаны — 7 (90%), з іх разбураны — 3 (40%).
  • Школы: пашкоджаны — 57 (90%), з іх разбураны — 23 (40%).
  • Садкі: пашкоджана — 70 (90%), з іх разбурана — 28 (40%).
  • Заводы — 2 (пашкоджаны).
  • Порт — 1 (пашкоджаны).
  • Воінская часць 3057 (пашкоджана).

Гарадскі кіраўнік Марыупаля Вадзім Бойчанка 28 сакавіка заявіў, што гораду патрэбна эвакуацыя ўсіх жыхароў — паводле ацэнак уладаў, у горадзе застаецца каля 160 тысяч чалавек.
У горадзе няма ацалелых дамоў, няма вады, ежы, цяпла, электраэнергіі, газу і сувязі.
Паводле pravda.com.ua