У паловы расіян указ аб мабілізацыі выклікаў трывогу і страх, а ў чвэрці — «гонар за Расію»

Такія даныя прыводзіць «Левада-цэнтр» па выніках праведзенага ў канцы верасня апытання.

filestoragetemp_82.jpg

Іншымі папулярнымі эмоцыямі ў жыхароў РФ былі «шок» і «гонар за Расію» (па 23%). 13% адчулі абурэнне, 11% — прыгнечанасць.

На фоне пачатку мабілізацыі расіяне таксама пачалі больш уважліва сачыць за вайной: колькасць людзей, якія цікавяцца падзеямі ва Украіне, вырасла да 66% (у жніўні — 51%, у сакавіку — 64%). На пытанне «Ці хвалююць вас бягучыя падзеі ва Украіне?» станоўча адказалі 88% рэспандэнтаў (у жніўні такіх было 74%).

Пры гэтым узровень цікавасці да вайны наўпрост карэлюецца з узростам. Сярод расіян 18–24 гадоў за падзеямі сочаць толькі 45%, а ў групе людзей, старэйшых за 55 гадоў — 78%.

Узровень падтрымкі дзеянняў расійскіх войскаў у новым апытанні паказаў мінімальны працэнт з пачатку вайны: 44% заявілі, што «адназначна падтрымліваюць» іх, а 28% — што «хутчэй падтрымліваюць». У жніўні так адказвалі 46% і 30%, у сакавіку — 52% і 28% адпаведна.

Паводле meduza.io