У Растоўскай вобласці мужчына з кулямётам напаў на паліцэйскіх

У горадзе Навашахцінску Растоўскай вобласці мужчына ў камуфляжы адкрыў агонь па паліцэйскіх, параніўшы аднаго з іх. У абласным ГУ МУС паведамілі, што нападнік — дэзерцір з Украіны, узброены кулямётам.

_belarus_zbroja_vojska_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__4__logo.jpg


Нападніку ўдалося ўцячы, вядуцца яго пошукі. У горадзе ўзмоцненыя меры бяспекі ў школах і дзіцячых садках, паведамілі ўлады. Выданне Baza піша, што ў Навашахцінску закрываюць выезды з горада.

Астатнім супрацоўнікам паліцыі ўжо загадалі ўзброіцца аўтаматамі і надзець бронекамізэлькі. Жыхароў просяць сядзець дома і не з'яўляцца на вуліцы, піша Mash.

У горадзе ўведзены план «Сірэна». Шукаюць мужчыну ростам 180-190, апранутага ў камуфляж. Папярэдне дэзерцір з кулямётам аказаў супраціў паліцыі ў Старой Сакалоўцы — параніў паліцэйскага, якія натыкнуліся на яго ў часе пошукаў зніклай жанчыны.

Па звестках выдання, дэзерцір бег з боку Украіны і каля поўдня ў раёне лесапалосы напаў на паліцэйскіх, параніўшы аднаго, пасля чаго схаваўся. У Навашахцінску і прыгарадзе зачыненыя ўсе дзіцячыя сады і школы.