У Рубежным рускія вайскоўцы пагражаюць жанчынам расстрэлам дзяцей
Такім чынам рускія вайскоўцы хочуць атрымаць інфармацыю пра тэхніку і пазіцыі ўкраінскіх войскаў.
У горадзе Рубежнае
ў Луганскай вобласці расійскія вайскоўцы пагражаюць жанчынам расстрэлам дзяцей,
калі тыя не выявяць украінскіх пазіцый. Пра гэта паведаміў у аўторак, 26
красавіка, на брыфінгу кіраўнік абласной улады Сяргей Гайдай:
— У горадзе Рубежнае адбываюцца жахлівыя рэчы. Оркі выкрадаюць дзяцей, а потым прымушаюць іх маці ісці на пазіцыі ўкраінскіх салдат за нейкай гуманітарнай дапамогай або прадуктамі, а пасля вяртання расказваюць ім пра тэхніку. Калі яны гэтага не зробяць, то пагражаюць расстраляць іх дзяцей
Баі за Рубежнае працягваюцца. Украінскія жаўнеры адбіваюць варожыя атакі і не дапускаюць расійскіх войскаў у горад.
Паводле Польскага Радыё