«Украіна абавязаная правесці ваенную аперацыю па вызваленні Беларусі»
Такое меркаванне выказаў былі кіраўнік «Правага Сектара» Дзмітрый Яраш.

«Украіна з дапамогай саюзнікаў павінна аказаць усю неабходную падтрымку беларускім патрыётам у стварэнні найноўшага беларускага войска», — заявіў Яраш.
Мэта, якую бачыць Яраш, — не толькі вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, але і пекла расійскай акупацыі. Пасля гэтага, паводле яго, Беларусь зможа далучыцца да будучага Чарнаморска-Балтыйскага саюза свабодных народаў.
«Слава беларускім воінам, якія ваююць за нашу і іх свабоду!» — скончыў Яраш.