Украіна паведамляе пра ракетныя ўдары ў Вінніцы
Расійскія ракеты патрапілі на тэрыторыю Камандавання Паветраных Сіл Украіны ў Вінніцы. Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-службу Камандавання ПС УСУ.
![Вынік ракетных удараў у Вінніцы. Фота: прэс-служба Камандавання ПС УСУ Вынік ракетных удараў у Вінніцы. Фота: прэс-служба Камандавання ПС УСУ](/img/v1/images/8cf248d_277251844_340662711435017_1201018797828579030_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вынік ракетных удараў у Вінніцы. Фота: прэс-служба Камандавання ПС УСУ
«Сёння, 25 сакавіка, каля 16.30, расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па тэрыторыі Камандавання Паветраных Сіл УС Украіны ў Вінніцы».
У паведамленні адзначылі, што захопнікі запусцілі ўсяго шэсць крылатых ракет па Вінніцы.
Некалькі з іх збіла ўкраінская сістэма супрацьпаветранай абароны, але частка патрапіла ў будынак камандавання. Разбурэнні інфраструктуры, па словах прэсслужбы штаба ПС ВСУ, істотныя.
У прамежку паміж 15.00 і 18.00 у Вінніцы аб'яўлялі шэраг паветраных трывог.
16 сакавіка расійскія акупанты нанеслі ракетны ўдар па тэлевышцы ў Вінніцы.
6 сакавіка расійскія захопнікі разбурылі васьмю ракетамі аэрапорт Вінніцы ў вёсцы Гаўрышаўка.