Украінская марская пяхота высадзілася на левым беразе Дняпра і заняла пазіцыі расіян

Верагодна, падраздзяленні дзвюх украінскіх брыгад марской пяхоты 17–18 кастрычніка прарварваліся праз Днепр на левым беразе Херсонскай вобласці, пішуць аналітыкі ISW.

Фота з засцетак Генштаба УСУ

Фота з засцетак Генштаба УСУ

Апублікаваныя 18 кастрычніка геалакацыйныя здымкі паказваюць, што ўкраінскія сілы прасунуліся на поўнач ад Пясчанаўкі (14 кіламетраў ад Херсона) і Пойма (11 кіламетраў на ўсход ад Херсона).

Што вядома?

17 кастрычніка расійскі папулярны тэлеграм-канал «Рыбарь», які піша пра справы арміі РФ, а за ім — іншыя z-блогеры паведамілі, што дзве штурмавыя групы ўкраінскай марской пяхоты высадзіліся на левым (усходнім) беразе Дняпра ў некалькіх кіламетрах вышэй па плыні ад Херсона, пры падтрымцы артылерыі прайшлі першую лінію абароны расійскіх войскаў і занялі сяло Пойма і частка вёскі Пясчанаўка прыкладна ў 3,5 км ад берага. Прарыў здарыўся ў другой палове дня 17 кастрычніка.

Пазней, як сцвярджаюць расійскія крыніцы, украінскія марпехі былі адціснуты назад да берага.

Украінскі Генштаб ускосна пацвердзіў паведамленні аб новым дэсанце на левы бераг Дняпра

Украінскі Генштаб у зводцы на вечар серады, 18 кастрычніка, ускосна пацвердзіў паведамленні пра новы дэсант на левы бераг Дняпра: сярод населеных пунктаў, па якіх наносіла ўдары расійская авіяцыя, пазначана вёска на левым беразе, да якой, паводле паведамленнях ваенных блогераў, дайшлі ўкраінскія марпехі.

«На Херсонскім кірунку акупанты нанеслі авіяцыйныя ўдары непадалёк ад Наваберыслава, Казацкага, Альгоўкі, Прыдняпроўскага і Пясчанаўкі Херсонскай вобласці», — гаворыцца ў зводцы.

Пясчанаўка — гэта вёска на левым беразе, частка якой, разам з суседняй вёскай Пойма, па паведамленнях расійскіх ваенных блогераў, два дні таму заняла ўкраінская марская пяхота, што высадзілася на акупаваным левабярэжжы.

Пойма і Пясчанаўка размешчаны прыкладна ў трох з паловай кіламетрах ад берага Дняпра, а згаданае ў зводцы Прыдняпроўскае — насупраць іх на правым беразе, які кантралююць законныя ўлады Украіны.

У Прыдняпроўскім размешчаны чыгуначны мост праз Днепр, а далей чыгунка праходзіць праз Пойму.

ISW пра новы дэсант УСУ на левы бераг Дняпра: сур'ёзнага плацдарма, хутчэй за ўсё, няма

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай зводцы каментуе паведамленні аб новым дэсанце ўкраінскіх вайскоўцаў на левы бераг Дняпра, якія з'явіліся ў апошнія два дні, і выказвае здагадку, што наконт стварэння сур'ёзнага плацдарма для фарсіравання Дняпра гаворкі па-ранейшаму няма.

Інфаграфіка ISW

Інфаграфіка ISW

«ISW не будзе гадаць аб маштабе і перспектывах дзеянняў Украіны на ўсходнім беразе ў Херсонскай вобласці, але, паводле нашай ацэнкі, украінскія сілы ў гэты момант яшчэ не стварылі на ўсходнім беразе ў Херсонскай вобласці плацдарм, прыдатны для далейшага манеўру сур'ёзных механізаваных груповак», — пішуць аўтары зводкі.

«Тым не менш варта адзначыць, — працягваюць яны, — што вядомыя і ў цэлым надзейныя расійскія крыніцы абмяркоўваюць [цяперашнія] дзеянні ўкраінцаў на ўсходнім беразе як больш маштабныя, чым дакументаваныя раней рэйды ўкраінскіх падраздзяленняў праз раку».

Заклапочанасць ваеннага кіраўніцтва РФ здольнасцю войскаў адбіць патэнцыйную ўкраінскую наступальную аперацыю праз Дняпро можа быць часткова звязана са станам групоўкі расійскіх войскаў на левым беразе.

ISW мяркуе, што часцяком неспакой расійскіх блогераў выкліканы і тым, што цягам лета камандаванне перакідвала некаторыя найбольш баяздольныя часткі з Херсонскага кірунку на Запарожскі — на адбіццё ўкраінскага контрнаступлення.

Паводлеsuspilne.media, ВВС, Украінскай службы РБК