Украінскія вайскоўцы ў Марыупалі адмовіліся здавацца ў адказ на прапанову Расіі
Украінская армія, якая цяпер абараняецца ў аточаным Марыупалі, адмовілася ад капітуляцыі, якую раней прапаноўваў ёй расійскі бок.
«Горад усё яшчэ не паў», — заявіў украінскі прэм’ер Дзяніс Шмыгаль у інтэрв'ю тэлеканалу ABC, адзначыўшы, што ўкраінскія войскі ўсё яшчэ кантралююць некаторыя часткі Марыупаля.
Раней у нядзелю расійскі бок прапанаваў украінскім вайскоўцам у Марыупалі скласці зброю і здацца.
Паводле паведамленняў расійскага міністэрства абароны, украінскія вайскоўцы знаходзяцца ў атачэнні на заводзе «Азоўсталь». Размова можа ісці пра 2,5 тысячы вайскоўцаў.