Уладзімір Зяленскі расказаў пра вынік перамоваў з Лукашэнкам

Прэзідэнт Украіны паведаміў пра вынік перамоваў у сваім тэлеграм-канале.

photo_2022_02_27_16_36_07.jpg

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра вынік перамоваў з Лукашэнкам:
«Мы дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з расійскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай мяжы, каля ракі Прыпяць.
Аляксандр Лукашэнка ўзяў на сябе адказнасць за тое, каб усе самалёты, верталёты і ракеты, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, заставаліся на зямлі падчас паездкі, перамоў і вяртання ўкраінскай дэлегацыі».