«Упершыню ў жыцці я не ведаў, куды бегчы...» Ва Украіне пад абстрэл трапіў пасланнік Папы Рымскага
Пасланнік Папы Рымскага ва Украіне кардынал Конрад Краеўскі трапіў пад абстрэл падчас дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў Запарожскай вобласці.
![Фота Vatican News Фота Vatican News](/img/v1/images/02812b5_papa_poslan_vaticannews.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Vatican News
Пра гэта паведамляе Vatican News.
Разам з ім былі яшчэ трое людзей — каталіцкі і пратэстанцкі біскупы і вайсковец, які іх суправаджаў.
Па словах Краеўскага, іх мікрааўтобус вёз дапамогу жыхарам вёсак зусім побач з лініяй фронту, дзе праз абстрэлы не бывае амаль нікога, акрамя вайскоўцаў.
![cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_5.jpeg cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_5.jpeg](/img/v1/images/cq5dam.thumbnail.cropped.750.422_5.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Місія паспяхова давезла груз у першую кропку на маршруце, а каля другой трапіла пад абстрэл.
«Упершыню ў жыцці я не ведаў, куды бегчы... таму што недастаткова проста бегчы, трэба ведаць, куды», — распавёў Конрад Краеўскі.
У выніку абстрэлу ніхто не пацярпеў, груз у выніку даставілі.
Гэта чацвёртая пасля 24 лютага гуманітарная паездка Краеўскага ва Украіну.