
Пасля таго, як у Літве абвясцілі маштабны збор грошай на беспілотнік для Украіны, вытворца — кампанія Baykar — прыняў рашэнне бясплатна перадаць апарат Літве для наступнай адпраўкі ва Украіну.
Усяго на беспілотнік сабралі 5,9 млн еўра. На 1,5 млн еўра быў закуплены боекамплект для яго, а астатнія сродкі адправілі на іншыя меры падтрымкі Украіны, піша REFORM.by.

Беспілотніку далі імя «Ванагас»(«Ястраб»).
«Мы можам (...) гарантаваць, што гэтая зброя, усе ўзбраенне будзе дастаўлена ва Украіну неадкладна. Дакладны час не скажу, але ўзбраенне будзе рухацца практычна пасля публічнага агляду», — заявіў міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўшкас.