Ва Украіну вярнуліся абаронцы Марыупаля і выспы Змяіны

«Яшчэ 75 нашых людзей вярнуліся ва Украіну. Вайскоўцы Узброеных Сіл і Нацыянальнай гвардыі, пагранічнікі, чацвёра мірных жыхароў — усе яны ўжо на роднай зямлі», — напісаў Уладзімір Зяленскі. 

Вызваленая з палону афіцэр міліцыі Мар'яна Чачалюк

Вызваленая з палону афіцэр міліцыі Мар'яна Чачалюк

Украіна вярнула з расійскага палону 75 украінцаў: гэта вайскоўцы і чацвёра мірных жыхароў, заявіў прэзідэнт Зяленскі і паказаў фота.

Сярод вызваленых з палону – 70 мужчын і пяцёра жанчын, удакладнілі ў Каардынацыйным штабе. 

Абаронцы Украіны, якія вярнуліся з палону

Абаронцы Украіны, якія вярнуліся з палону

«На родную зямлю ўдалося вярнуцца 19 абаронцам выспы Змяіны, 14 вайскоўцам, якія ахоўвалі Чарнобыльскую АЭС, а таксама дзесяці абаронцам Марыупаля. Украінцы, захопленыя ў палон на харкаўскім, кіеўскім, херсонскім, данецкім, луганскім, запарожскім і сумскім кірунках, вяртаюцца дадому», — гаворыцца ў паведамленні штаба.

Маці з сынам не бачыліся два гады. Жанчына была на «Азоўсталі», трапіла ў палон, расійцы намагаліся яе асудзіць. Яе сын Дмітро таксама апынуўся на акупаванай тэрыторыі, але яго вярнулі.

Маці з сынам не бачыліся два гады. Жанчына была на «Азоўсталі», трапіла ў палон, расійцы намагаліся яе асудзіць. Яе сын Дмітро таксама апынуўся на акупаванай тэрыторыі, але яго вярнулі.

Сярод тых, каго здолелі выратаваць з палону — афіцэр міліцыі Мар'яна Чачалюк. Мар'яна з сястрой хаваліся на «Азоўсталі».

Калі ў траўні 2022 года пачаўся вываз мірных жыхароў з тэрыторыі завода, прадстаўнікі ААН і Чырвонага Крыжа паабяцалі дзяўчатам, што іх адвязуць у Запарожжа. Але замест таго іх вывезлі на «фільтрацыю» ў Безыменны. Два гады Мар'яна правяла ў расійскіх канцлагерах.

Крыніца: telegram

Уладзімір Зяленскі з нагоды вяртання абаронцаў Украіны дадому напісаў:

«Увесь гэты час мы ні на дзень не спынялі працу, каб вярнуць дадому кожнага і кожную з расійскага палону. І сёння мы маем важны вынік: яшчэ 75 нашых людзей вярнуліся ва Украіну. Вайскоўцы Узброеных Сіл і Нацыянальнай гвардыі, пагранічнікі, чацвёра мірных жыхароў — усе яны ўжо на роднай зямлі.

Памятаем усіх. Мы прыкладаем усе намаганні, каб знайсці кожнага. Дзякуй камандзе, якая працуе над абменамі!».

Глядзіце таксама

Гэта 52-гі абмен з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Абмен адбываўся ў фармаце 75-75. Пасярэднікам у абмене сталі ААЭ. 

На сёння з палону вярнуліся 3210 абаронцаў, дадалі ў штабе.