Вікторыя Нуланд: ЗША, хутчэй за ўсё, прызнаюць, што ва Украіне адбываецца генацыд

У ЗША ідзе збор доказаў, каб афіцыйна вызначыць, ці з'яўляюцца падзеі ва Украіне генацыдам.

Фото: Zelenskiy / Official

Фото: Zelenskiy / Official

Пра гэта заявіла CNN намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд.

«Магу спрагназаваць, што мы ўрэшце, верагодна, выявім тое, аб чым гаварыў прэзідэнт Байдэн, калі збяром усе гэтыя доказы. Таму што тое, што адбываецца, — гэта не выпадковасць. Гэта наўмыснае рашэнне Расіі знішчыць Украіну і яе грамадзянскае насельніцтва».

Раней Джо Байдэн назваў тое, што адбываецца ва Украіне, "генацыдам", але адзначыў, што рашэнне аб тым, ці можна юрыдычна кваліфікаваць гэта як генацыд, павінны прымаць юрысты.

Паводле Медузы