З’явілася відэа яшчэ аднаго байца палка Каліноўскага, які трапіў у палон

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларускага добраахвотніка з палка імя Каліноўскага, які трапіў у палон. Яго завуць Сяргей Дзёгцеў.

degtev.jpg


Учора полк Каліноўскага паведаміў пра страты ў баях. У прыватнасці, гаворка ішла аб гібелі камандзіра батальёна «Волат» Івана Марчука з пазыўным «Брэст» і палоне Яна Дзюрбейкі. Яшчэ некалькі чалавек прапалі без вестак.

Як і ў выпадку з Янам Дзюрбейкам, відэа допыту Сяргея Дзёгцева з'явілася ў прарасійскіх пабліках, піша REFORM.by.

Святлана Ціханоўская выказала спачуванні блізкім загінулага. Яна таксама падкрэсліла, што палонныя каліноўцы з'яўляюцца кантрактнымі вайскоўцамі УСУ і іх статус — ваеннапалонныя. Яна мае намер дамагацца іх вызвалення.

«Таксама паведамлена, што каліноўцы Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў знаходзяцца ў палоне. Падкрэсліваем, што яны з’яўляюцца кантрактнымі вайскоўцамі, і адпаведна іх статус цяпер — ваеннапалонныя. Мы будзем дабівацца вызвалення герояў. Спадзяюся, што ўсе добраахвотнікі, якія зніклі, змогуць вярнуцца» — гаворыцца ў паведамленні Ціханоўскай.