“За” і “супраць” бітвы
“Бітву за Варшаву — першы польскі фільм у фармаце 3D — даволі млява сустрэлі на радзіме. Затое ў нас стужкі Ежы Гофмана яўна гарантаваны інтарэс. Рэжысёр у тым ліку намагаўся прадставіць вайну 1920 года як сумесны польска-ўкраінска-беларускі супраціў бальшавікам.
“Бітву за Варшаву — першы польскі фільм у фармаце 3D — даволі млява сустрэлі на радзіме. Затое ў нас стужкі Ежы Гофмана яўна гарантаваны інтарэс.
Рэжысёр у тым ліку намагаўся прадставіць вайну 1920 года як сумесны польска-ўкраінска-беларускі супраціў бальшавікам.
“Цуду не будзе, — гэту назву рэцэнзіі ў адной з польскай газет на “Бітву за Варшаву можна лічыць актуальным рэзюме польскай аўдыторыі на апошнюю карціну
Ежы Гофмана. Першы польскі фільм у фармаце 3D у пракаце не праваліўся, аднак асаблівага поспеху не атрымаў.
“Газета Выборча ў сваёй рэцэнзіі паставіла яму толькі дзве з шасці магчымых зорачак. І апублікавала статыстыку ацэнак, якія былі дадзеныя фільму ва ўсёй польскай прэсе. У сярэднім
па дзесяцібальнай сістэме “Бітву за Варшаву ацанілі на чацвёрку. Крытыкі выстаўляюць Гофману цэлы шэраг прэтэнзій. Галоўным чынам яго крытыкуюць за шаблонны сюжэт, яўна пазычаны з
гістарычных раманаў Сянкевіча. Варта згадаць, што Ежы Гофман стаў вядомы ў 1970-я менавіта як аўтар экранізацыі трылогіі Сянкевіча.
Сапраўды, паралеляў хапае. Новым панам Валадыеўскім выступае сімпатызуючы левым паэт Ян Крыніцкі (актор Барыс Шыц). Перад адпраўкай у 1920-м на Усходні фронт ён паспявае ажаніцца з акторкай Вольгай
(яе гуляе Наташа Урбаньска). Пасля захопу палякамі і войскамі Пятлюры Кіеву Крыніцкі збівае вышэйшага афіцэра, абараняючы гонар жонкі, за што асуджаны на смерць. Ад расправы яго выратоўвае прыход
конніцы Будзённага. Бальшавіцкае камандаванне ў асобе камісара Быкоўскага прапануе польскаму афіцэру супрацоўніцтва. Крыніцкі пагаджаецца, аднак пасля бяжыць ад чырвоных і трапляе ў атрад белых
казакоў. Разам яны дабіраюцца да польскіх пазіцый.
У той жа час Вольга, якой паведамілі пра смерць мужа, адбіваючыся ад ўхажора, ідзе на фронт. Муж і жонка паасобку ўдзельнічаюць у славутай Бітве пад Варшавай, і сустракаюцца ў шпіталі, куды прывозяць
параненага Яна. Хэпі-энд. Застаецца сказаць, што асабісты раман Яна і Вольгі паказаны ў кантэксце гісторыі. Перыядычна на экране ўзнікаюць Ленін, Пілсудскі, Сталін і г.д.
Менавіта ў тым, што Гофман паспрабаваў мадэрнізаваць Сянкевіча, бачыцца прычына правалу фільму. “Газета Выборча ўзгадвае, з якім энтузіязмам успрымалі працы Гофмана ў 1970-я, калі
ён займаўся экранізацыяй трылогіі Сянкевіча. Тады нават праводзіліся кампаніі наконт таго, хто мае права выконваць якую ролю. Дадатковым фактарам была актуальная ў той час тэма незалежнасці і пагрозы
знешняй акупацыі, якая ўвесь час гучыць у творах Сянкевіча. У цяперашняй Польшчы патрыятычныя фільмы аказаліся анахранізмам.
Кансерватыўная газета “Рэч Паспалітая знайшла выйсце з сітуацыі. Яна заклікае не намагацца глядзець на карціну вачыма гісторыка ці кіназнаўцы. Тады стужка сапраўды пачынае бавіць,
захоплівае, калі яе сур’ёзна не трактаваць. А “сур’ёзнай трактоўкі фільм не заслугоўвае.
Затое ў нас пра карціну будуць размаўляць. Фільм быў паказаны ў СНД толькі адзін раз (22 кастрычніка ў Кіеве ў рамках фестывалю “Молодість), аднак шуму ўжо нарабіў.
У тым ліку з-за новага падыходу да гісторыі. Гофман упершыню ў польскім масавым кіно паспрабаваў прадставіць вайну 1920 года не як польска-бальшавіцкае змаганне, а як мінімум сумесную вайну палякаў і
ўкраінцаў супраць чырвоных. Фрагментарна першым дапамагаюць яшчэ і белыя. Недзе на заднім фоне агучваецца і беларуская праблема.
З самага пачатку Пілсудскі на экране агучвае свой федэральны праект — стварэнне незалежнай Украіны і Беларусі як дзяржаў — саюзніц Польшчы. На экране можна пабачыць Пятлюру
і яго войска. Сам Пілсудскі кажа, што мэтай яго паходу на Кіеў з’яўляецца вяртанне гораду ўкраінцам.
Што тычыцца беларускай тэматыкі, то яна зводзіцца да эпізоду з дзяўчынай з нейкай беларускай вёскі. Тая мела глупства накарміць-напаіць чырвоных, якія адразу пасля трапезы палезлі яе гвалціць.
Крыніцкі як сапраўдны шляхціц абараняе нашу суайчынніцу, якая відавочна ўвасабляе ўвесь край.
Калі меркаваць па рэакцыі на прэм’еру ў Кіеве, украінскае грамадства аказалася не гатовае да такога падыходу. Магчыма таму, што ў нацыянальнай свядомасці засталася траўма ад Рыжскага міру
(маецца на ўвазе падзел Украіны паміж бальшавікамі і палякамі, якія вялі перамовы ў Рызе сепаратна ад сваіх саюзнікаў украінцаў). Магчыма, таму фраза Пілсудскага на экране пра тое, што ён верне Кіеў
украінцам, выклікала падчас прэм’еры смех у гледачоў.
Не спадабаўся гледачам і вобраз украінца-тубыльца, якому дапамагаюць добрыя паны. Як напісаў адзін з крытыкаў, такі ўкраінец занадта падобны на тыпаж украінца ў савецкіх стужках. З той розніцай, што
там яму працягваў руку дапамогі старэйшы брат.
Блізкае да Партыі рэгіёнаў выданне піша: “У «Бітве за Варшаву» Гофмана мы маем справу зусім не з гістарычна дакладнымі падзеямі і не з мастацкай вобразнасцю, а з
прапагандысцкім лубком, які наўмысна вульгарызуе і нават фальсіфікуе гісторыю. І хай візуальна «гісторыя» пададзена ў 3D, у сэнсе праўдзівасці на 1D не наскрэбці сэнсавай
аб’ёмнасці і аб’ектыўнасці ў бачанні гісторыі ХХ стагоддзя.
На самай справе ўспрыняць Гофмана ўсур’ёз перашкаджае карыкатурнасць персанажаў. Камісар Быкоўскі (ён шмат у чым нагадвае Дзяржынскага) гіперсадыст з самага чэкісцкага пекла. Матывы вайны з
Польшчай ён тлумачыць сваім салдатам вельмі проста: “У Варшаве шакалад ляжыць на вуліцах! Багатыя крамы! Золата! Футры!.. Усё гэта будзе ваша! Даеш Варшаву!»
Рэжа вока палітычная кан’юнктура. У самы разгар «Бітвы за Варшаву» на экране з’яўляюцца нейкія саюзныя Польшчы «амерыканскія авіядобраахвотнікі»,
якія вядуць з аэрапланаў бамбардзіроўку чырвоных кавалерыстаў.
У гэтым плане тэма агульнай барацьбы народаў старой Рэчы Паспалітай супраць бальшавікоў набывае прысмак штучнасці, палітычнай карэктнасці. Тым больш, што Гофман сам бярэ ў бальшавікоў іх мастацкія
сродкі.
Думаецца, час пакажа, наколькі такія версіі вайны 1920 года ў масавай культуры дапаможа польска-ўкраінскай і польска-беларускай кааперацыі. Так што фільм Гофмана ўсё ж заслугоўвае сур’ёзнай
трактоўкі.