Замежныя СМІ пра Беларусь: 16-29 траўня
У Беларусі разлічваюць на актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва з ЕС. Некаторыя палітолагі сцвярджаюць, што Беларусь мае надзею мадэрнізаваць свой індустрыяльны сектар, выкарыстоўваючы еўрапейскія тэхналогіі і прыцягваючы заходнія інвестыцыі. Аднак у такім выпадку Еўропа можа ўцягнуць Беларусь у сферу свайго ўплыву. Між тым, Лукашэнка пакуль не здолеў знайсці разумны баланс паміж заходнімі і ўсходнімі кампанентамі сваёй палітыкі.
У Беларусі разлічваюць на актывізацыю эканамічнага супрацоўніцтва з ЕС. Некаторыя палітолагі сцвярджаюць, што Беларусь мае надзею мадэрнізаваць свой індустрыяльны сектар, выкарыстоўваючы
еўрапейскія тэхналогіі і прыцягваючы заходнія інвестыцыі. Аднак у такім выпадку Еўропа можа ўцягнуць Беларусь у сферу свайго ўплыву. Між тым, Лукашэнка пакуль не здолеў знайсці разумны баланс паміж
заходнімі і ўсходнімі кампанентамі сваёй палітыкі. Ні для каго не сакрэт, што інтарэсы Расіі і ЕС часам дыяметральна супрацьлеглыя і істэблішменту Беларусі раней ці пазней давядзецца рабіць выбар на
карысць таго ці іншага накірунку.
«FinTimes» (Расія)
Няцяжка прадказаць, што хутка ўся прагрэсіўная грамадскасць хорам пачне праслаўляць Бацьку як самага вялікага дэмакрата і ліберала, адукаванага аўтакрата. Пабачыце, што гуманістычная інтэлігенцыя
пачне марыць пра тое, каб Лукашэнка, якога на Захадзе пачнуць называць дэмакратам, стаў прэзідэнтам Расіі. Хаця за апошнія гады яго рэжым абсалютна не змяніўся. Усе гэтыя дзіўныя палітычныя
трансфармацыі сталі вынікам палітычнай паразы пуцінскага рэжыму ў Грузіі. Заходнія стратэгі прыйшлі да думкі, што пуцінскія чэкісты не здольны кантраляваць сітуацыю. Каб не рызыкаваць і не атрымаць
дэстабілізацыю, давядзецца найбольш вялікія часткі браць пад непасрэдны кантроль. Пачалі з Беларусі — працэс пайшоў. Як ні парадаксальна гучыць, у недалёкай будучыні пад цвёрдым кіраўніцтвам
Бацькі прасавецкая Беларусь мае большыя шансы аказацца прынятай у ЕС і NАТО, чым хаатычная Украіна.
АПН (Расія)
Прычына праблемы (расійска-беларускія гандлёвыя войны) — у эканамічнай палітыцы Беларусі. Беларускія прадпрыемствы, які атрымліваюць субсідыі і прэферэнцыі, маюць магчымасць дэмпінгаваць на
расійскім рынку, выклікаючы лагічнае незадавальненне мясцовых калег. Другая прычына абмежаванняў на шляху беларускіх прадуктаў у Расію — гэта нежаданне Беларусі прадаваць долі расійскаму
капіталу. Ствараючы праблемы для імпарту беларускага малака, Расія штурхае Беларусь да думкі, што аб’яднанне капіталаў непазбежнае. Аднак лозунг «прадпрыемствы не
прадаваць» — яшчэ адна з прыкметаў эканамічнай палітыкі Александра Лукашэнкі.
«Независимая газета» (Расія)
Мінск бярэ ўдзел у праекце ЕС, антырасійскі характар якога больш чым відавочны. Па-сутнасці, размова ідзе пра стварэнне новага санітарнага кардону вакол нашай краіны. Лукашэнка шукае алібі для змены
знешнепалітычнага курсу сваёй краіны. У якасці такога ён не знайшоў нічога лепшага, чым смешныя абвінавачанні ў дыскрымінацыі беларускіх тавараў на расійскім рынку. Можа, Бацька лічыць, што
беларускія тавары патрэбныя на рынках краін ЕС? (...) З Лукашэнкам усё ўжо зразумела. Яго «раман» з Ватыканам ясна дэманструе, што дзеля падтрымкі свайго рэжыму ён гатовы прадаць
радзіму каталікам. Аднак галоўнае пытанне для нашай краіны ў тым, што сярод апазіцыі мінскаму рэжыму няма лідэраў, якія маюць прарасійскія сантыменты. Калі цяперашняя дынаміка захаваецца, асаблівай
розніцы паміж Лукашэнкам і беларускай апазіцыяй, якая корміцца на Захадзе, не будзе.
«Сегодня.Ру» (Расія)