Замежныя СМІ пра Беларусь: 19-24 снежня
Па вялікім рахунку, з боку Беларусі выконваецца мінімум дамоўленасцяў з шэрагу тых, якія Расія здолела з ёй заключыць за час існаванні саюзнага праекта. Акрамя таго, нельга забываць пра неаднаразовыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што ён збіраецца дыверсіфікаваць экспарт за кошт Еўропы і будаваць гандлёвыя адносіны з ЕС. На дадзены момант сітуацыя развіваецца наступным чынам: МВФ дае Беларусі грошы. Пакуль у Беларусі ёсць сродкі, яна можа рабіць нейкія рухі ў бок Расіі. Але калі грошы ў Мінска скончацца, і калі мы, адпаведна, адмовімся іх даць, пачнецца гульня ў зваротным кірунку.
Па вялікім рахунку, з боку Беларусі выконваецца мінімум дамоўленасцяў з шэрагу тых, якія Расія здолела з ёй заключыць за час існаванні саюзнага праекта. Акрамя таго, нельга забываць пра
неаднаразовыя заявы Аляксандра Лукашэнкі наконт таго, што ён збіраецца дыверсіфікаваць экспарт за кошт Еўропы і будаваць гандлёвыя адносіны з ЕС. На дадзены момант сітуацыя развіваецца наступным
чынам: МВФ дае Беларусі грошы. Пакуль у Беларусі ёсць сродкі, яна можа рабіць нейкія рухі ў бок Расіі. Але калі грошы ў Мінска скончацца, і калі мы, адпаведна, адмовімся іх даць, пачнецца гульня ў
зваротным кірунку.
Regnum (Расія)
Мэтай кіраўніка дзяржавы з’яўляюцца не рэформы, а кантроль над самымі важнымі прадпрыемствамі. Першапачаткова было заяўлена пра продаж акцый 510 дзяржаўных прадпрыемстваў. Аднак сёння
эксперты з German Economic Team кажуць пра прыпыненне працэсу прыватызацыі. І калі сумеснае прадпрыемства з нямецкім вытворцам грузавікоў MAN знаходзіцца ў прыватных руках, то на трактарным заводзе
імя Леніна сацыялізм не скончыўся: для зніжэння выдаткаў эканомяць нават на святле. Пры гэтым, па словах дырэктара завода, справы ідуць выдатна і прыватызацыя не плануецца. Аднак следчыя з
дзяржаўнага камітэта па кантролю выявілі факты продажу па дэмпінгавых коштах прадукцыі заводу ў Расію. Падобныя навіны прымушаюць Лукашэнку адкрываць сваю краіну для Захаду ў большым маштабе, чым
планавалася. Еўропа таксама на гэта спадзяецца — і нават зняла накладзены на кіраўніцтва краіны пасля фальсіфікацыі выбараў у 2006 годзе забарону на ўезд.
“Spiegel (Германія)
Дык чаму ж улады не пакідаюць у спакоі Мікалая Аўтуховіча? Дакладней сказаць, гэта ён ім не дае жыцця. Адразу пасля ўмоўна-датэрміновага вызвалення ў студзені 2008 года Аўтуховіч працягнуў актыўную
грамадскую дзейнасць. Ён становіцца сустаршынёй рэспубліканскага Руху ветэранаў вайны ў Афганістане. Няцяжка пралічыць рэакцыю ўлады. Пасля заявы пра стварэнне арганізацыйнага камітэта партыі
ўдзельнікаў вайны ў Афганістане міліцыя выявіла ў Камароўскага фальшывыя долары. Арышт Аўтуховіча адбыўся пасля яго адмовы атрымаць ад Лукашэнкі юбілейны медаль да 20-годдзя заканчэння вайны ў
Афганістане. Палітычная арганізацыя ветэранаў войска і сілавых структур уяўляе для рэжыму сур’ёзную небяспеку. Як Беларускі саюз афіцэраў, які ствараў генерал МУС Беларусі Юры Захаранка, што
знік у 1999 годзе.
“Deutche Welle (Германія)
Масква даўно чакае ад традыцыйнага партнёра прызнання дзвюх рэспублік, аднак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адцягвае рашэнне пытання, не кажучы ні “так, ні
“не. Лукашэнка, у прыватнасці, запатрабаваў спыніць ціск і заявіў, што прызнанне каўказскіх рэспублік — справа Беларусі. “Мы незалежная суверэнная краіна і ўсё
будзем рабіць у нашых інтарэсах, — сказаў тады беларускі прэзідэнт. На мінулым тыдні былі дасягнуты дамоўленасці пра тое, што Масква і Мінск захаваюць кошты на нафту і газ у
наступным годзе на ўзроўні 2009 года, але і гэта не зрабіла Мінск больш згаворлівым.
“Газета.ру (Расія)
У Еўропе не хаваюць, што не задаволеныя тэмпамі рынкавых і дэмакратычных змен у краіне. Улады не зрабілі “незваротных крокаў, не даказалі “справай, а не на
словах, што будуць выконваць рэкамендацыі ЕС. Тым не менш беларускія эксперты ацэньваюць знешную палітыку Беларусі як на заходнім кірунку, так і на ўсходнім як паспяховую. Палітыка
балансавання паміж Расіяй і Еўропай працягвае прыносіць Мінску дывідэнды. Як вынікае з заяваў, зробленых на мінулым тыдні пасля працяглых расійска-беларускіх перамоў на энергетычную тэматыку, у
Беларусі маюцца сур’ёзныя шанцы атрымліваць у 2010 годзе нафту і газ на прымальных для яе ўмовах. Беларускія палітолагі ўпэўнены, што Лукашэнка будзе выкарыстоўваць палітыку арэляў, пакуль
яна будзе эфектыўнай.
“Независимая газета (Расія)