Замежныя СМІ пра Беларусь: 2-8 сакавіка
Што азначае гэта супрацьстаянне? Для Аляксандра Лукашэнкі — нічога добрага, паколькі ўзмацняецца палітычная ізаляцыя яго рэжыму. А гэта падрывае легітымнасць беларускага прэзідэнта ў вачах міжнароднай супольнасці і ўласных грамадзян. Акрамя таго, новы канфлікт з Еўрасаюзам сведчыць пра крызіс палітыкі Лукашэнкі, які доўгія гады рабіў стаўку на супрацьстаянне Захаду і Расіі: ускладненне адносін Мінску з адным акторам адначасова азначала збліжэнне з іншым. Але надыходзіць час, калі ўпадабаная тактыка пачынае даваць збоі. Што мы і назіраем сёння.
Што азначае гэта супрацьстаянне? Для Аляксандра Лукашэнкі — нічога добрага, паколькі ўзмацняецца палітычная ізаляцыя яго рэжыму. А гэта падрывае легітымнасць беларускага прэзідэнта ў
вачах міжнароднай супольнасці і ўласных грамадзян. Акрамя таго, новы канфлікт з Еўрасаюзам сведчыць пра крызіс палітыкі Лукашэнкі, які доўгія гады рабіў стаўку на супрацьстаянне Захаду і Расіі:
ускладненне адносін Мінску з адным акторам адначасова азначала збліжэнне з іншым. Але надыходзіць час, калі ўпадабаная тактыка пачынае даваць збоі. Што мы і назіраем сёння.
«Дзеркало тиждня» (Украіна)
Лукашэнка верыць, што і надалей будзе «лавіраваць паміж Захадам і Расіяй, але Брусэль, галоўным чынам дзякуючы Польшчы, спрабуе ўзмацніць санкцыі, і калі яны пачынаюць тычыцца бліжэйшага
атачэння беларускага кіраўніка, не закранаючы звычайных грамадзянаў, гэта «баліць». Незалежна ад таго, як скончыцца гэтая партыя ў покер, Еўрасаюз дзякуючы апошнім захадам
Лукашэнкі, паказаў выключнае адзінства і мэтанакіраванасць. Гэта вельмі многа, бо ў часы крызісу еўра, здольнасць ЕС рабіць моцныя ды салідарныя крокі ў замежнай палітыцы значна зменшылася.
«Gazeta Wyborcza» (Польшча)
Зараз Лукашэнка рызыкуе атрымаць поўны разрыў сувязяў з Еўропай замест параўнальна мяккіх забаронаў на паездкі і замарожвання актываў яго прыслужнікаў. Шматлікія палітолагі ў Беларусі і за мяжой
ламаюць сабе галаву і пытаюць, што прымусіла Лукашэнку зрабіць гэты крок? Некаторыя спасылаюцца на яго ірацыянальнасць, якую ён часта выкарыстоўваў раней, каб заблытаць апанентаў і атрымаць перавагу
над імі. Іншыя бачаць у гэтым свядомы манеўр, каб цяпер даць адпор Еўропе з мэтай дамагчыся саступак пазней. Некаторыя лічаць гэта дэманстрацыяй адданасці Уладзіміру Пуціну. У любым выпадку, Еўропа
павінна скарыстацца магчымасцю, якую даў ёй Лукашэнка, і дабівацца перамен.
«New-York Times» (ЗША)
«Адзін з чыннікаў выкліку, які Лукашэнка кінуў ЕС, — выратаванне беларускай эканомікі ад краху ўлетку пры дапамозе суседняй Расіі. Гэта дало магчымасць Мінску больш рэзка рэагаваць
на еўрапейскія санкцыі», — сказала Ганна Марыя Дынер, аналітык Польскага інстытута міжнародных спраў. Але рэакцыя Лукашэнкі таксама адлюстроўвае занепакоенасць тым, што руская
падтрымка не будзе доўжыцца вечна. Нягледзячы на тое, што ўжо ўведзеныя санкцыі ЕС даволі абмежаваны, яны перакрэсліваюць намеры Мінску па пошуку фінансаў для падтрымання неэфектыўнай беларускай
эканомікі.
«Financial Times» (Вялікабрытанія)
Санкцыі, уведзеныя супраць рэжыму Лукашэнкі, носяць універсальны характар. І калі пераможца цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Расіі захоча скарыстацца каштоўным бацькавым досведам, то ён павінен
загадзя задумацца пра будучыя страты. Масавыя арышты, прысуды ці, крый Божа, сакральныя ахвяры — усё гэта ўжо было ў Мінску і паступова прывяло да татальнай ізаляцыі Беларусі. Еўропа
павольна запрагае і павольна едзе, але запасы трывання не бязмежныя нават там, дзе наладжана ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з «Газпрамам». Разважаючы пра тое, што чакае Расію пасля
выбараў, еўрапейскія палітыкі, верагодна, дэманструюць сваю згуртаванасць, маючы на ўвазе не толькі Беларусь.
«Грани» (Расія)