Замежныя СМІ пра Беларусь: 9–15 чэрвеня

Відавочна, Бацька мроіць пра прыход у Беларусь "тоўстых" фармацэўтычных інвестараў, для якіх створаны вельмі прывабныя (прынамсі, на паперы) льготныя ўмовы. Але нават пры такіх умовах замежныя фармацэўтычныя гіганты, у тым ліку і расійскія, зусім не спяшаюцца адкрываць лакальную вытворчасць у Беларусі — вельмі нестабільная рэспубліка ў сэнсе палітыкі і эканомікі, а расіянам прасцей задушыць мясцовы рынак пастаўкамі, вызваліўшыся ад мыт унутры Мытнага саюза, чым губляць час на будаўніцтва фабрык і вытворчасць.

“Свободная пресса (Расія)

Раней Лукашэнка спрабаваў пасварыць Расію з Захадам — праводзіў час ад часу перамовы з Еўрапейскім саюзам, каб дамагчыся такім чынам крэдытаў і субсідый ад Крамля. Але аўтарытарны прэзідэнт не можа больш працягваць гэту гульню, паколькі адносіны яго краіны з Захадам замарожаныя.

“The Associated Press (ЗША)

Пасля ўступлення Расіі ў СГА (Сусветная гандлёвая арганізацыя) надыдзе чарга Казахстана і Беларусі. З Беларуссю СГА будзе, відавочна, няпроста ў сілу спецыфікі гэтага рэжыму — Лукашэнка наўрад ці адмовіцца ад субсідый для мясцовых вытворцаў. У сувязі з гэтым Захад, і ў прыватнасці ЕС, ужо на цяперашнім этапе спрабуе на прыкладзе Расіі паказаць, што парушэнне нормаў СГА не застанецца без пакарання. Пытанне ў тым, ці гатовыя Беларусь і Мытны саюз стаць адкрытымі эканомікамі? Або яны будуць спрабаваць вечна сядзець на двух крэслах, знаходзячыся ў СГА і пры гэтым не прымаючы ўсіх яе правіл?

“Рэспубліка (Казахстан)

Як доўга можа пратрымацца сістэма, створаная Аляксандрам Лукашэнкам, без структурных рэформаў у эканоміцы? Лічыцца, што да таго моманту, калі ў Крамля знікне жаданне ўтрымліваць Беларусь. Уладзімір Пуцін наўрад ці доўга будзе заплюшчваць вочы на росквіт беларускага нафтавага афшора і парушэнне прынятых абавязанняў у рамках АЭП. Пачатак расследавання, звязанага з экспартам растваральнікаў, служыць таму сведчаннем, паколькі несумленная канкурэнцыя Беларусі наносіць шкоду самай інтэграцыйнай ідэі. Стаўка толькі на расійскую нафтавую іголку вядзе беларускую эканоміку да далейшай дэградацыі і да поўнай страты эканамічнай самастойнасці.

“Deutche Welle (Германія)

Калі ж Кіеву не ўдасца пераканаць ЕС і ЗША ў сваёй дэмакратычнасці, Украіна змушана будзе прайсці па шляху Беларусі, якая ўжо больш за 10 гадоў жыве ва ўмовах сталых санкцый з боку ЕС. Аднак сам механізм такога супрацьстаяння антыдэмакратычным рэжымам у свеце пакуль не адпрацаваны, таму ўвядзенне такіх мер супраць Мінска не прынесла належных вынікаў.

“Укррудпром (Украіна)