«Замежнафта» і «Сургутнафтагаз» не змаглі прадаць ні аднаго барэля нафты Urals
У панядзелак, 14 сакавіка, расійская кампанія «Замежнафта» выставіла на продаж шэсць партый нафты Urals, але ўсе патэнцыйныя пакупнікі адмовіліся рэгістравацца ў тэндары.
Як паведамляе АФН са спасылкай на Bloomberg, тэндар на расійскую Urals уключаў у сябе 600 тыс. тон сырой нафты з адгрузкай у II квартале гэтага года. Але ён праваліўся, бо на расійскую сыравіну не знайшлося пакупнікоў.
Раней іншая расійская кампанія — «Сургутнафтагаз» — таксама не змагла рэалізаваць сырую нафту. Праблемы з продажам нафты ўзніклі і ў галіновага гіганта — кампаніі «Раснафта».