Зяленскі: дамагаемся выратавання людзей з «Азоўсталі»

Зяленскі абяцае дамагацца выратавання людзей з «Азоўсталі». Кіраўнік Украіны настойвае на працягу рэжыму цішыні, каб падняць цывільных людзей з падвалаў завода.

Фота: president.gov.ua

Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце па выніках 70-га дня вайны, які быў апублікаваны ў ноч на чацвер, 5 траўня, заявіў: улады робяць усё магчымае, каб эвакуяваць людзей з завода “Азоўсталь” у Марыупалі.

"Дамаўляемся і спадзяемся працягнуць выратаванне людзей з “Азоўсталі”, з Марыупаля. Там яшчэ застаюцца цывільныя. Жанчыны, дзеці. Каб іх выратаваць, трэба працягваць рэжым цішыні. Украінскі бок гатовы яго забяспечыць. Трэба час, каб проста падняць людзей са склепаў, з тых хованак пад зямлёй. У наяўных умовах не можам выкарыстоўваць спецыяльную тэхніку, каб расчысціць завалы. Усё робіцца ўручную. Але мы верым, што ўсё атрымаецца", — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што пытанне Марыупаля ўздымалася на перамовах з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам і прэм'ер-міністрам Ізраіля Нафталі Беннетам.

Таксама Зяленскі нагадаў, што 4 траўня адбыўся другі этап эвакуацыйнай аперацыі з Марыупаля, паводле вынікаў якога 344 чалавекі вывезлі з самога горада і яго ваколіц у Запарожжа.

Паводле korrespondent.net