
1. Сям’я Міхала Анемпадыстава ад самага пачатку савецкай улады зведала на сабе рэпрэсіі: пасля падзей 1917 года прадзеда Міхала раскулачылі і саслалі на Салаўкі. Дзед быў арыштаваны ГПУ 6 верасня 1937 г. у Рагачове, а праз некалькі месяцаў, 25 снежня 1937 г. — расстраляны.
«Склалася абсалютна ненармальная сітуацыя, калі галоўным крытэрам вартасці таго ці іншага твора з’яўляецца рынкавы кошт, а значнасць творцы вызначаецца галерэйнай гісторыяй і ўзроўнем медыяраскруткі».
5. Будучы выбітны беларускі культурны дзеяч рос у рускамоўным асяроддзі, так што беларуская мова для яго была вывучанай. На трэцім курсе Мінскай мастацкай вучэльні іспыт па беларускай мове Міхал Анемпадыстаў здаў на «3», а ўжо на пятым курсе пераздаў на «5» — для яго гэта было прынцыпова.
6. Мова стала адной з галоўных прычын, па якіх ён у 1982 г. прыйшоў у «Беларускую Майстроўню», што афіцыйна называлася «Спеўнай Майстроўняй». Там у перапынках паміж спевамі можна было свабодна пагаварыць па-беларуску.
«Беларусы былі далёка не самым згуртаваным зямляцтвам. Беларусы былі кожны сам па сабе. Як тут, у цывільным жыцці, гэтак і там, мы не маем унутранай патрэбы ў гуртаванні, нават перад пагрозай звонку. І гэта не тактыка партызана. Партызанаў “сола” не бывае, за партызанам заўсёды стаіць партызанскі атрад. Беларусы (у сэнсе, ўсе, хто прызываўся з Беларусі) розніліся ад астатніх. Адукацыяй, майстравітасцю, адсутнасцю агрэсіі, нават рахманасцю. Але палка з двух канцоў — і гэтая неагрэсіўнасць праяўлялася ў нежаданні пастаяць за сябе, аказаць супраціў, пайсці насуперак пануючаму парадку. А калі ты сам за сябе не змагаешся, то ніхто табе дапамагаць не будзе, нават свае».
«Асабіста з Караткевічам я сустракаўся ўсяго толькі раз у жыцці, мімаходзь і зусім не так, як пра тое марылася. Адбылося гэта ў тым самым Палацы мастацтваў, праз пару год пасля таго, як я ўпершыню ўбачыў яго прозвішча на подпісе да карціны. Было ўрачыстае адкрыццё нейкай значнай выставы, я разам з аднагрупнікам Сашам Зархам стаяў у натоўпе непадалёк ад Караткевіча і мы замест таго, каб слухаць прамовы, хіхікалі. А Караткевіч як зароў тады на нас!… І мы сціхлі адразу. Класік усё-такі».
«Зло не вымяраецца колькасна, яно ў любой колькасці зло».
«Трэба трымацца свайго і атрымліваць за гэта па галаве, але нядоўга, як той казаў. Адпор выклікае павагу і статус, падпарадкаванне — яшчэ большы прэсінг».
11. Пяць гадоў Анемпадыстаў прапрацаваў рэдактарам у дзіцячым часопісе «Бярозка». Праз некаторы час пасля гэтага ён стаў адным са стваральнікаў культавага «Народнага альбома».

Быў запатрабаваны як паэт-песеннік: пісаў тэксты песень для «N.R.M.», «Новага неба» і Касі Камоцкай.
«У нас сваіх хваліць не прынята. У нас, каб свае пахвалілі, трэба, каб спачатку іншыя гэта зрабілі. Альбо памерці. Тады цэнім».
12. Быў лектарам «Лятучага ўніверсітэта», там жа вёў дызайнерскую майстэрню. Ва ўспамінах пісаў, што ніколі не меў «вучняў» — яго заўсёды прываблівалі больш роўныя адносіны.
13. «Колерам Беларусі» лічыў шэры.

У карціне свету Міхала Анемпадыстава гэты колер быў пазбаўлены негатыву, мастак лічыў яго адным з лепшых і найбольш распаўсюджаных у нас:
«Шэры колер — гэта беларускае неба і азёры, беларускі лён і льняное адзенне, шэрыя беларускія палі ранняй вясной і позняй восенню, шэрыя беларускія старажытныя драўляныя хаты і шляхецкія двары, героі народных казак для дзетак (шэры кот, шэры воўк, шэрая мышка, шэры зайчык, шэрая галка і інш.), шэрань, шэрыя вочы і г. д.».
«Калі ў 1994-м Беларусь зрабіла свой цывілізацыйны выбар на карысць неіснуючага ўжо Саюза, фактычна абрала мінулае замест будучыні, я ўспрыняў гэта як цывілізацыйную катастрофу. Пытанні і вынікі рэферэндуму 1994-га гэта пацвердзілі. Пачалося закручванне гаек, а логіка закручвання гаек такая, што круціць трэба нон-стоп, без усялякіх там люфтоў і аслабак. Апошні шанец выправіць сітуацыю мы згубілі на рэферэндуме 1996-га. Гэта як бы вам дзверы адкрылі, паказалі светлую будучыню з травянымі газонамі, а потым закрылі зноў — і вяртайцеся на нары».

«У мяне ніколі не было ілюзій наконт таго, што мастацкае слова, ці, тым болей, твор візуальнага мастацтва, можа наўпрост палепшыць жыццё, змяніць сітуацыю ў краіне. Наўпрост палепшыць жыццё можа толькі дызайн)) У тым сэнсе, што ён можа палепшыць асяроддзе, прастору, у якой мы жывём. Іншыя віды мастацтва працуюць апасродкавана, яны ствараюць новыя сэнсы і вобразы, запаўняюць імі культурную прастору, часам бязмэтава, проста так. Мастацтва нікому і нічога не павінна. Яно можа рэагаваць на актуальныя праблемы, а можа не рэагаваць. Творца (як творца) павінен ствараць, гэта яго місія. Творчасць — гэта сакральны акт, які не заўсёды ад творцы залежыць. Іншая справа, што кожны творца яшчэ і чалавек, і грамадзянін, не варта пра гэта забывацца. Як гэтую тройцу (насамрэч іх яшчэ болей) сумяшчаць унутры адной асобы — спрадвечнае пытанне. Кожны як можа, гэтак і сумяшчае».