Вам патрэбная першая лэдзі? Гэта — Ірыска

Ірыска — сястра Манюні і Нафані, пра якіх мы ўжо пісалі. Жыццё малых пачалося ў звычайным падвале, маці загінула пад коламі аўтамабіля, а кацянят выратавалі валанцёры.

_mg_9667_1_logo.jpg


Зараз Ірыска жыве на ператрымцы і рыхтуецца да прышчэпак.
Ірыска — маленькая лэдзі, пухнатае медзведзяня. Ёй тры месяцы, нарадзілася кацяня 26 ліпеня (вельмі зручна ведаць дату — можна адзначаць дзень народзінаў коткі).

_mg_9674_logo.jpg


Любіць пабегаць, але пры гэтым яна значна спакайнейшая, чым іншыя кацяняты. Ірыска спачатку разважліва назірае за гульнёй і толькі пасля гэтага далучаецца да яе і радасна гойсае разам з усімі.

_mg_9682_logo.jpg


Здаровая, апрацавана ад паразітаў. У латок ходзіць без промахаў. Аддаеца ў дар па дамове адказным людзям.
Ірысцы вельмі патрэбны чалавек, які будзе яе любіць і ахоўваць. Калі гэта вы, тэлефануйце: +37529 7616144,+37529 6025053 Анжаліка.