Чаго баяцца беларусы
Страта працы займае трэцяе месца ў шэрагу сацыяльных фобій беларусаў.
У чэрвені, паводле апытання Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, кожны трэці рэспандэнт сказаў, што баіцца стаць беспрацоўным. Першынства традыцыйна трымаюць страхі
страціць здароўе ці апынуцца ў галечы. Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі, як падлічылі ў Нацыянальным статыстычным камітэце, мае твар маладой жанчыны ва ўзросце да 30 гадоў.

Жанчыны ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных складаюць 53,4%, моладзь ва ўзросце да 30 гадоў — 37,8%, сельскія жыхары — 21,2%. Працягла (больш за адзін год) на ўліку
знаходзяцца 17,5% беспрацоўных. Агульная колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне на 1 жніўня бягучага года склала 37,8 тысячы чалавек. Гэта на 11,3%
менш, чым год таму, і на 2,9% менш, чым на 1 ліпеня 2010 года.
Зарэгістраванае беспрацоўе ў рэспубліцы на канец ліпеня цяперашняга года склала 0,8% ад эканамічна актыўнага насельніцтва краіны. Самы нізкі паказчык беспрацоўя ў сталіцы — 0,4%. У Брэсцкай,
Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях не працуе 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. У Магілёўскай і Мінскай абласцях гэты паказчык складае 0,9%.
Разам з тым эксперты ў галіне працоўных адносінаў гавораць, што рэальны паказчык беспрацоўя можа ў разы пераўзыходзіць афіцыйны. Людзі не надта ахвотна становяцца на ўлік на біржу працы, бо дапамога
па беспрацоўю мізэрная — 50,4 тысячы рублёў, або 18,4% бюджэту пражытачнага мінімуму, а клопату многа. Пачынаючы ад абавязкаў рэгулярна адзначацца на біржы працы і да абавязковых работ па
ўборцы вуліц ці ўборцы ўраджаю ў саўгасах. Звычайна людзі, якія страцілі працу, самі шукаюць новае рабочае месца ці папросту сядзяць дома. Моцна розніцца сітуацыя з беспрацоўем у сталіцы, буйных
гарадах і на перыферыі. У вёсках і маленькіх гарадах знайсці кваліфікаваную працу, асабліва маладому спецыялісту, няпроста.
Да слова, адзін з патэнцыйных кандыдатаў на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах эканаміст Яраслаў Раманчук плануе завабіць электарат перадвыбарнай праграмай «Мільён новых працоўных месцаў для
Беларусі». Яна прадугледжвае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця прадпрымальніцтва і малога бізнесу, больш актыўна прыцягваць у краіну замежныя інвестыцыі, а таксама правесці частковую
або поўную прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў.