Кіраўнік МЗС Польшчы заклікаў адключыць ад SWIFT ўсе банкі Расіі і Беларусі

Сёмы пакет санкцый Еўрапейскага саюза супраць Расіі павінен уключаць адключэнне ад сістэмы SWIFT усіх банкаў Расіі і Беларусі.

18550842_0_0_2500_1001_1920x0_80_0_0_f99371f1dc54dc77a1d1516c1b83a42a.jpg


Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Збігнеў Раў на сумеснай прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Аўстрыі Аляксандэрам Шаленбергам, перадае АФН.

Польшча цяпер старшынюе ў АБСЕ.

«Прыняты Еўрапейскім Саветам шосты пакет санкцый — важны крок у напрамку забеспячэння незалежнасці Еўропы ад расійскіх энерганосьбітаў. Аднак гэтага недастаткова», — лічыць Раў.

«Мы павінны пачаць працаваць над сёмым пакетам санкцый, які павінен уключаць, у прыватнасці, поўнае спыненне імпарту расійскага газу і прадуктаў нафтахіміі, а таксама адключэнне ўсіх расійскіх, а таксама беларускіх банкаў ад сістэмы SWIFT», — мяркуе кіраўнік МЗС Польшчы.