Новы пакет санкцый: тры беларускія банкі адключаць ад сістэмы SWIFT
Еўрапейская камісія падрыхтавала новы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі ў сувязі з уварваннем ва Украіну — амбасадары ЕС абмяркуюць прапановы сёння, паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннем.
Санкцыі закрыюць тром беларускім банкам доступ да сістэмы SWIFT. Якія гэта банкі, пакуль не ўдакладняецца, піша «Украінская праўда».
Таксама ЕС плануе дадаць у свой «чорны спіс» некалькі алігархаў і расійскіх дэпутатаў.
Новы пакет санкцый таксама прадугледжвае забарону на экспарт марскіх тэхналогій з ЕС у Расію і дае рэкамендацыі па маніторынгу крыптавалют, каб пазбегнуць іх выкарыстання для абыходу санкцый ЕС.