Польшча забараніла экспарт вугалю з РФ і Беларусі

Анджэй Дуда падпісаў закон аб эмбарга на вугаль з РФ і Беларусі.

ugol_kamennyy_sortovoy_1.jpg

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў закон аб спецыяльных пастановах для процідзеяння агрэсіі супраць Украіны — сярод іншага, забараняецца імпарт вугалю з Расіі і Беларусі.

Адзначаецца, што мэта закона — прыняцце прававых рашэнняў на нацыянальным узроўні, якія дазволяць эфектыўна прымяняць палажэнні, выпушчаныя Еўрапейскім Саюзам у адказ на напад Расіі на Украіну.

Для бяспекі краіны закон забараняе ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Польшча вугалю і коксу, якія паступаюць з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі або Беларусі. Адказным за кантроль забароны будзе кіраўнік мытні і падатковай службы, які зможа накласці арышт на тавары і падаць заяву аб канфіскацыі тавару ў казначэйства.

Фізічным або юрыдычным асобам, якія парушаюць вышэйзгаданую забарону, пагражае штраф да 20 мільёнаў злотых.

Суб'ектам, якія пацярпелі ад гэтай забароны, будуць кампенсаваныя страты, якія яны панясуць у выніку накладзеных санкцый.

Закон уступае ў сілу на наступны дзень пасля яго публікацыі.

Паводле "Еўрапейскай праўды"