Страты еўрапейскіх банкаў дасягнулі $ 7 млрд з-за канфлікту ў Украіне

Еўрапейскія банкі страцілі агулам каля $7 млрд з-за крызісу, выкліканага «ваеннай аперацыяй» Расіі ва Украіне, піша Forbes.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__5__logo.jpg

Гэта ўласныя ацэнкі банкаў, аб якіх яны заявілі да пачатку траўня, — а гэта азначае, што лічба можа яшчэ значна вырасці. Некаторыя рыхтуюцца да хвалі дэфолтаў.

Банкаўская галіна на максімальныя за год аб'ёмы павялічыла запасы ліквіднасці, адкладзенай на пакрыццё праблемных крэдытаў — на выпадак, калі пазычальнікі не змогуць расплаціцца па даўгах, сцвярджае Bloomberg. Банкі адзначаюць страты, спісанні і страты ад выхаду з бізнесу ў Расіі, напісала агенцтва. Па словах яго крыніц, кіраўнікі рызыкамі некалькіх буйных крэдытных арганізацый ладзяць сустрэчы паміж сабой і з рэгулятарамі, каб абмеркаваць забеспячэнне крэдытаў і магчымыя рызыкі.

Па падліках Bloomberg, самыя вялікія заяўленыя на гэты момант страты — у французскай фінансавай групы Societe Generale — $ 3,7 млрд. Societe Generale у красавіку дамовілася аб продажы сваіх расійскіх актываў — Росбанка і яго страхавога бізнесу, кампаніі «Интеррос» мільярдэра Уладзіміра Патаніна. Умовы пагаднення бакі не раскрылі. «Коммерсантъ» пісаў са спасылкай на ўласныя крыніцы, што «Интеррос» выкупіць Росбанк за 0,2–0,3 яго капіталу (40-60 млрд расійскіх рублёў).

На другім месцы — італьянскі UniCredit, які пакуль працягвае працу ў Расіі. Ён зарэзерваваў € 1,3 млрд з-за магчымых страт у краіне. У выпадку поўнай ліквідацыі расійскага бізнесу банк чакае страты больш за €5 млрд.

У сакавіку кіраўніцтва аўстрыйскага Raiffeisen Bank International (RBI), «дачкой» якога з'яўляецца расійскі Райффайзенбанк, заявіла, што дапускае «старанна прадуманы» сыход з расійскага рынку. Райффайзенбанк у адказ на гэта заявіў, што працягне працу ў Расіі незалежна ад фармату ўдзелу групы RBI ў яго капітале. RBI 4 траўня заявіў, што вывучае стратэгічныя варыянты і заўважыў цікавасць іншых гульцоў да куплі яго расійскага бізнесу.

Паводле myfin.by