Швейцарыя далучаецца да санкцыяў ЕС супраць Беларусі
Швейцарыя прыняла рашэнне далучыцца да санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, прынятых 3 і 9 сакавіка ў сувязі з уцягванням Беларусі ў парушэнне правоў чалавека ва Украіне з боку Расіі, паведамляе Федэральная рада Швейцарыі.
![flag_999687_1280__1_.jpg flag_999687_1280__1_.jpg](/img/v1/images/flag_999687_1280__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Швейцарыя забараняе пастаўкі ў Беларусь усіх тавараў падвойнага прызначэння, а таксама тавараў, якія могуць выкарыстоўвацца для ваенна-тэхнічнага ўмацавання Беларусі або развіцця абароннага сектара. Забараняецца аказваць тэхнічную дапамогу, брокерскія паслугі і фінансаванне, паведамляе REFORM.by.
Забарона на імпарт тавараў з Беларусі пашыраецца на вырабы з драўніны, сталь, жалеза, гуму і цэмент.
Забараняюцца транзакцыі з Нацбанкам Беларусі і аказанне фінансавай дапамогі для гандлю і інвестыцый у Беларусь. Абмежаванні таксама тычацца каштоўных папер, пазык і прыёму дэпазітаў. Швейцарыя таксама падтрымлівае адключэнне некаторых беларускіх банкаў ад SWIFT.