Услед за Лукашэнкам і СК за "Экамедсэрвіс" узяўлося Міністэрства аховы здароўя

Міністэрства аховы здароўя Беларусі 3 траўня анулявала ліцэнзію медыцынскага цэнтру "Экамедсэрвіс" на аказанне анестэзіёлага-рэанімацыйнай дапамогі. Адбылося гэта з прычыны прызнання спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя не адпаведнай нарматыўным дакументам ведамства арганізацыю аказання медыцынскай дапамогі пацыентцы Юліі Кубаравай, якая памерла пасля рынапластыкі ў "Экамедсервісе".

750x310x90.jpg

Матэрыялы службовай праверкі цэнтру міністэрствам здароўя накіраваны ў Следчы камітэт для дачы прававой ацэнкі дзеянняў медыцынскіх работнікаў, якія ўдзельнічалі ў правядзенні пластычнай аперацыі дзяўчыне, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя прызначыла свайго прадстаўніка, які будзе кіраваць "Экамедсэрвісам" пасля затрымання прыватнага дырэктара медцэнтру. Ім стаў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Іван Рыжко.

Спецыяльная рабочая група Міністэрства аховы здароўя таксама правядзе праверку медыцынскай дзейнасці медцэнтра на прадмет выканання ў "Экамедсервісе" ліцэнзійных патрабаванняў і нормаў заканадаўства. Яе вынікі будуць прадстаўлены ў міністэрства да 8  траўня.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 3 траўня з даручэннем праверыць дзейнасць "Экамедсервіса" і пакараць вінаватых у смерці Юліі Кубаравай выступіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ужо праз некалькі гадзін СК РБ паведаміў аб узбуджэнні па гэтым факце крымінальнай справы і арышце лекара-анестэзіёлага і дзвюх медсёстраў медцэнтру, якія ўдзельнічалі ў аперацыі, а таксама кіраўніка "Экамедсервіса". Паводле звестак БелаПАН, хірург, які праводзіў аперацыю, таксама затрыманы.

Як мяркуецца, 27 сакавіка дзяўчына ўпала ў кому ў ходзе аперацыі па змене формы носа з-за няспраўнага апарата па забеспячэнні штучнага дыхання, што выкарыстоўваўся пры аперацыі. 23 красавіку яна памерла ў 4-й гарадской клінічнай бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць.

telegraf.by