707-мы дзень вайны: абстрэлы Херсона і атака «Шахедамі»

Хронікі расійска-ўкраінскай вайны: сабралі інфармацыю за суткі.

Фота: ukrinform.ua

Фота: ukrinform.ua

***

Уначы з 30 на 31 студзеня расіяне атакавалі Украіну дваццаццю «Шахедамі» і трыма ракетамі «Іскандэр-М». Чатырнаццаць «Шахедаў» знішчылі ПС ва ўзаемадзеянні з ПА, паведамляе Telegram-канал Паветраных сіл Украіны.  

***

Расійскія «Шахеды» пашкодзілі сельскагаспадарчае прадпрыемства і будынак крамы ў Мікалаеўскай вобласці: успыхнуў пажар. Грамадзянскі ахоўнік гандлёвага павільёна атрымаў раненні, ён шпіталізаваны ў рэанімацыю.

***

Украінскія вайскоўцы раніцай 30 студзеня нанеслі ўдар па расійскай радыёлакацыйнай станцыі сістэмы супрацьпаветранай абароны паблізу пасёлка Раздольнае ў часова акупаваным Крыме. Пра гэта паведаміла ўпраўленне стратэгічных камунікацый Генштаба УСУ. 

***

За мінулыя суткі расійская армія ажыццявіла 53 абстрэлы Херсонскай вобласці. Пра гэта кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін паведаміў у Telegram.

Расійскія вайскоўцы трапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці; гідратэхнічнае збудаванне, навучальную ўстанову, дзіцячы сад, пункт нязломнасці і сотавую вежу ў Берыслаўскім раёне. Праз расійскую агрэсію адзін чалавек загінуў, яшчэ двое атрымалі раненні.

***

Спецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны атакавалі сервер Міністэрства абароны Расіі, які выкарыстоўваўся для спецсувязі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны.

***

За суткі ліквідавана 10 танкаў, 32 баявыя браніраваныя машыны, 51 артылерыйская сістэма, 2 РСЗА, самалёт Т16 БПЛА.

Агульная колькасць страт расійскай арміі з пачатку ўварвання складае 385 230 вайскоўцаў. На працягу сутак было знішчана 1090 акупантаў. Пра гэта 31 студзеня паведамляе Генштаб.

Усяго з пачатку вайны ліквідавана:

танкаў — 6310 (+10) адз.;

баявых браніраваных машын — 11757 (+32) адз.;

артылерыйскіх сістэм — 9195 (+51) адз.;

РСЗА — 974 (+2) адз.;

сродкаў СПА — 663 адз.;

самалётаў — 332 (+1) адз.;

верталётаў — 324 адз.;

БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7100 (+16) адз.;

крылатых ракет — 1846 адз.;

караблей / катэраў — 23 адз.;

падводных лодак — 1 адз.;

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 12231 (+40) адз.;

спецыяльнай тэхнікі — 1452 (+4) адз.